Гэта другая кніга Андрэя Скурко ў афармленні Волі Кузьміч @animatarka. І яна такая ж яркая, вясёлая і трывалая (бо з картону!), як і папярэдняя. 📚 Цешуся, калі выходзяць сучасныя дзіцячыя кнігі менавіта беларускіх аўтараў і аўтарак. Бо іх мала. Не,…
Mercks Graz! Уладзіслаў Гарбацкі
Настальгічная аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка…
Yesterday. Вінцэсь Мудроў
Гэта кніга – бы працяг папярэдняй, пра якую я пісаў ужо тут – “Гарачага парафіну”. Яднае кнігі і форма, і настрой, і асаблівая энергетыка. Зноў прыдзірлівы чытач і рэдактар укажуць на хаатычнасць размяшчэння апавяданняў, дзе за рэалізмам з ноткай Мудроўскага…
Брацтва Пярсьцёнка, Дж. Р. Р. Толкін (Ігар Кулікоў)
На Каляды выйшла “Брацтва Пярсьцёнка”, першы том “Валадара Пярсьцёнкаў” Дж. Р. Р. Толкіна ў новым беларускім перакладзе Ігара Кулікова. Крыху больш за месяц таму я яго дачытаў і цяпер хацеў бы падзяліцца сваім водгукам. Пачну з пары словаў па зьмесьце….
Прачынаюся ў Сібуі. Анна Цыма (Сяргей Лісіца)
Чэшскі раман пра японскую мару. Калі я сказала, што цікаўлюся чэшскай літаратурай, прадстаўнік выдавецтва з хітрай усмешкай працягнуў мне гэты раман. “ Новы пераклад, – запэўніў ён, – вам дакладна спадабаецца!” І меў рацыю, бо мне сапраўды вельмі спадабалася гэтая…
Казкі дзядзюхны Мянеска. Глеб Ганчароў
Ліст да пана Глеба Ганчарова, які піша “казкі”, ад шляхціца Завальні, які піша “байкі” Вітаю шаноўнага пана! З вялікай асалодай чытаю вашы “Казкі дзядзюхны Мянеска” і вельмі ўдзячны вам за цудоўны падарунак! Рарней чытаў асобныя вашы аповяды. А вось цяпер,…
Былы сын. Саша Філіпенка.
Прачытаўшы “Былы сын” Сашы Філіпенка (Sasha Filipenko). Спадабалася. Я наогул зануда, але кнігі дачытваць сябе не змушаю, адкладаю, калі занадта груваздка, нудна і нецікава. “Былога сына” я прачытаў нагбом. Цікава і кранальна. Гэты тэкст Сашы Філіпенка мне нагадаў карціны Валянціна…
Мёд і дым. Марыя Бадзей
Кніжкі чытаю з алоўкам. Люблю прачытваць у адзіны заход – бачыць усе вершы разам. Асцярожна пазначаю ўпадабанае, сумнеўныя месцы, нешта для мяне незнаёмае. А потым, ужо пры паўторным прачытанні, спрабую аналізаваць і дзяліцца “знойдзеным”. Што я накрэсліў у кнізе Марыі…
Вандроўка ў Чыкага. Язэп Палубятка
Гэта амаль дакументальная аповесць. Той, хто ведае атачэнне аўтара па жыцці, лёгка пазнае ў большасці герояў абсалютна канкрэтных дзеячоў беларускага “дэмакратычнага” руху 90-х гадоў 20-га стагоддзя. Аўтар быў удзельнікам гэтага руху і гэтай вандроўкі, а таму яму можна верыць больш,…
Вольны птах. Мікола Адам
ВТЕЧА ВІД БОЛЮ… Писати літературно-критичні статті про художні твори – справа нелегка, ще й часто невдячна. А рецензії на твори автобіографічні – річ узагалі складна. Це наче йти по тонкій межі, інтуїтивно знаходячи її поміж авторським вимислом і реальною…
Прадчуванні. Васіль Жуковіч
Доўга вагаўся: ці трэба мне пісаць свае думкі наконт гэтай кнігі? Аўтар – у паважаным узросце, унёсак ягоны ў беларускую літаратуру відавочны. І бэсціць ягоную мо і апошнюю кнігу – ці варта? Бэсціць, увогуле, можна любую кнігу, ідэальнага не бывае….
Замак з люстраной залай. Лаўрэн Юрага
Прадмова, якую можна было б не чытаць, калі б не адна акалічнасць У хаце маёй бабулі — кабеты мала што надзвычай жывой і дасціпнай, дык яшчэ й здольнай да сякіх-такіх пераўвасабленняў — мне, калі была дзяўчынкай, вельмі падабалася столь. Я…
Ідзі адзін. Барыс Пятровіч
Адна з самых незвычайных кніг, што я чытала апошнім часам. Бо гэта і не раман, і не зборнік апавяданняў, але цікавая дзённікава-мастацкая кніга. Барыс Пятровіч вырашыў занатаваць адзін месяц свайго жыцця. І адбылося гэта ў далёкім 1993 годзе. Для мяне…
Аўтар мае рацыю заўжды. Віктар Сямашка
Віктар, прыём! Тэкст прысвечаны паэзіі Віктара Сямашкі я мусіў напісаць яшчэ ў 2019 годзе па прачытанні зборніка вершаў “Ромб”. Чаму не атрымалася – пытанне складанае. Нават зараз, калі я сяджу над старонкамі чарговай кніжкі Віктара, мне цяжка сфармуляваць адносіны, якія…
Ці помніш ты. Міхал Анемпадыстаў
Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі…
Дзіцячы сьпеўнік. Антон Грыневіч
Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі. У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі – песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя…
Каханне. Смерць. Пачвары. Яўген Папакуль
Калі вы думаеце, што пераклады скандынаўскіх саг і балад, якія апошнім часам пачалі выходзіць па-беларуску, – не для вас, то раю паслухаць выпуск падкаста “Так склалася гістарычна” @tak.skl.histarychna з перакладчыкам Яўгенам Папакулем. Магчыма, з вамі здарыцца тое ж, што і са мной:…
Замак на ўзгорку. Аляксандр Хацкевіч
Гэта сапраўдны хорар, які будзе трымаць вас у напружанні. У кнізе дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя легендай пра пачвару ў старажытным замку. Адна гісторыя разгортваецца ў мінулым: малады хлопец абраны, каб перамагчы выроддзе Чарнабога і вызваліць найбліжэйшыя землі. А другая сюжэтная…
Жэнька – каралева мышак. Валеры Гапееў
Кніга атрымала ІІІ месца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2022 год) «за стварэнне дзіцячага свету, поўнага дарослай мудрасці» Я б назвала гэтую кніжку “Наш адказ Ёрдзіс” 😁 Тут і аповед ад першай асобы, і галоўная гераіня дзяўчынка, і звычайнае жыццё-быццё…
Мінск у мастацтве. Сяргей Харэўскі
«Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох» – гэта 14 эсэ пра мастакоў, якія паслядоўна выяўлялі і выяўляюць Мінск на сваіх палотнах. Канцэпцыя кнігі вырасла з тэкстаў, якія Харэўскі пісаў калісьці для часопіса «Мастацтва». У выданні шмат ілюстрацый ад мастакоў,…
Белы саван. Антанас Шкема (Сяргей Шупа)
Кніга пісьменьніка-эмігранта Антанаса Шкемы належыць да найзначнейшых твораў сучаснай літоўскай клясыкі. Аўтар адкрыў літоўскай літаратуры браму ў свет, вызваліўшы яе з палону рэалізму. Падзеі ў кнізе адбываюцца на некалькіх узроўнях — апавядальнік працуе ліфцёрам у нью-ёрскім гатэлі і перажывае пачуццёвую…

