Замак на ўзгорку. Аляксандр Хацкевіч

Замак на ўзгорку. Аляксандр ХацкевічГэта сапраўдны хорар, які будзе трымаць вас у напружанні. У кнізе дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя легендай пра пачвару ў старажытным замку. Адна гісторыя разгортваецца ў мінулым: малады хлопец абраны, каб перамагчы выроддзе Чарнабога і вызваліць найбліжэйшыя землі. А другая сюжэтная лінія звязана з сучаснасцю. Малады археолаг Насця даведаецца пра замак і вырашаецца здзейсніць экспедыцыю. Праўда, гераіня ніяк не можа падазраваць, чым абернецца гістарычная цікаўнасць. А вы падазраяце?

З прэсы


Пападанцы па-беларуску. Вельмі добрая і моцная першая частка пра старажытнае паселішча і барацьбу са злымі старэйшынамі, яна мяне вельмі ўразіла, і пасыл спадабаўся, а другая пра савецкую дзяўчыну-археолага і тое, як яна трапіла ў мінулае, аказалася так сабе, атмасфера, нажаль, хутка знікла. А без атмасферы, калі я не веру і не паглыбляюся ў тое, што чытаю, кніга для мяне памірае. Але па выніку пакіну 4 зоркі. Бо ад аўтара мне нават прыйшоў аўтограф!

Jenny Sparrow


Некалькі паходаў у бібліятэку заканчваліся тым, што я глядзела на кнігу, яна – на мяне, але з сабой я так яе і не забірала. А ў апошні ўзяла яе, не разважаючы.

Новы для мяне жанр славянскага фэнтэзі. Я б нават сказала менавіта беларускага. Толькі лапачку цмока я ўяўляла сабе да гэтага як мілага хвастатыка з Лепеля, а не як страшную пачвару з кнігі. Міфалогія і фэнтэзі аказаліся выдатным дуэтам. Спляценне часоў, культур і міфаў на беларускай тэрыторыі. Змрочны замак-партал у часе. Дэталёвыя апісанні істот з беларускага фальклору.

І хоць гэтая тэма тут дастаткова глыбокая, мяне больш за ўсё зачапіла зусім малюсенькая ў адносінах да агульнага аб’ёму кнігі тэма вайны. Вядома ж, падзейнічаў перыяд, калі я яе чытала.

Не разумела ў дзяцінстве і не разумею зараз, як людзі могуць вырашаць, каму жыць, а каму паміраць. Усё роўна, хто гэта, цывільны ці вайсковец, дарослы ці дзіця.

І, як прапанавала галоўная гераіня кнігі, выходзьце ўжо сам-насам, ваявода на ваяводу. Можа, і ваяваць перахочацца.

Гэтая кніга мне здалася вельмі алегарычнай. Не ведаю, ці закладваў аўтар яе паралельнае гучанне. Але мне шмат што чыталася яшчэ і паміж радкоў. У які б час ні патрапіў чалавек, ёсць там нейкі Чарнабог (нейкая ўяўная пагроза). Ёсць група людзей, якая гэтым маніпуліруе. І ёсць астатні народ. І што б ні здарылася, усё можна схаваць (напрыклад, пад грыфам “Сакрэтна”).

na_buse_po_belarusi


Калі я нават не чытаю канцоўку кнігі, бо мне п…р – гэта нешта азначае. Першая частка пра мінулае цудоўна напісана і цікава чытаецца, а вось астатняе настолькі дрэнна, што не верыцца, што адзін чалавек пісаў.

Hello

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *