Пра нас

Гэты сайт створаны і папаўняецца па ўласнай прыватнай ініцыятыве,  так мовіць, на валанцёрскіх пачатках. Мэта яго: распавесці чытачам пра новыя беларускія кнігі, кіруючыся як на новыя, лепшыя па водгуках, так і на малавядомых, пачынаючых аўтараў. Бо ж ім за ўсё цяжэй, яны – па-за ўвагай СМІ.

Мы будзем збіраць водгукі пра новыя кнігі на прасторах сеціва, абавязкова ставячы зваротную спасылку на аўтараў артыкулаў і блогераў. Яшчэ будзем пісаць самі свае водгукі, калі пашчасціць атрымаць і пачытаць новую кнігу. Ну і пачынаем мы не ад сённяшняй даты, а ўмоўна ад 2020 года, хоць далёка не пра ўсе пазалеташнія і паза-пазалеташнія кнігі атрымаецца знайсці нешта ўцямнае. А вось за 2023 год і пазней – будзем імкнуцца да таго, каб згадаць усё больш менш значнае і цікавае, новае.

Вялікая просьба: калі вам хочацца напісаць пра нейкую кнігу і надаць свайму водгуку большую пашыранасць, калі ласка, звяртайцеся, дасылайце свае водгукі.

Другая вялікая просьба: калі вы аўтар і лічыце сваю кнігу вартай ды абдзеленай увагай, дасылайце нам кнігу ў электронным фармаце, ці проста тэкстам. Пачытаем, будзе і водгук.

Пішыце нам на адрас

bellitstore@gmail.com