Мая школа. Ганна Севярынец

Школа – месца, праз якое праходзіць кожны. Хтосьці ўспамінае яе з любоўю, хтосьці з нянавісцю, хтосьці роўна. Але нязменна тое, што выходзячы за яе дзверы, ты застаешся з нейкімі высновамі і поглядамі на жыццё, якія і былі складзеныя ў школьныя часы.

Сям’я і школа закладваюць асновы нашага светапогляду. І задача іх, не зламаць нас, робячы з нас кагосці, кім мы не з’яўляемся, а навучыць быць сабой, рабіць выбар, памыляцца, не быць ідэальнымі. І кніга Ганны Севярынец усё гэта добра паказвае. Дзякуючы гэтай кнізе, можна паглядзець на школьнае жыццё з боку настаўніка. Яго думкі, погляды, высновы. Таксама можна ўгледзіць штосьці знаёмае ў героях апавяданняў. Зрабіць высновы з гэтых гісторый.

📖”Дзеці не становяцца благімі самі па сабе: патлумачыць ім дабро ці зло, навучыць рабіць правільны выбар і пільнаваць чалавечае ў сабе, даючы ўнутраны адпор уласцівым нам біялагічна агрэсіі і злосці – не іх, а наша задача. У кожная дзіцячай правінне – віна дарослага. Дзецям мы мусім даваць разуменне, падтрымку, строгія веды пра межы паводзінаў і любоў, іначай – навошта мы ім? Звырынага і несправядлівага паміж імі і без дарослых хапае.”

Для чаго чытаць гэту кнігу, спытаеце вы? Разумею, што некаторыя не хацелі б успамінаць свае школьныя гады. Але аднойчы і вашы дзеці пойдуць у школу і іх будуць вучыць нейкія настаўнікі. І таму трэба зразумець што настаўнікі могуць быць розныя і розныя сітуацыі. Збегчы ад свайго мінулага можна, але некалі яно дагоніць. Таму трэба паглядзець на ўсё з розных бакоў і зрабіць высновы.

Чытаючы, успамінала сваю школу, гісторыі з школьнага жыцця. І, дзякуй Богу, склалася гэта школьные жыццё ў мене добра.

Класна, калі ёсць такія настаўнікі, якія бачаць у сваіх вучнях глыбіню, і не намагаюцца выціскаць добрыя адзнакі. Бо адзнакі – гэта яшчэ не ўсё. Галаўнае – навучыць дзяцей быць Чалавекам, не ганіць за адзінакі, а ўбачыць нешта асабістае, разгледзіць душу. Не адзнакі робяць нас Людзьмі, а добрае слова, сказанае ў патрэбны час, падтрымка.

І зноў жа, дзякуй Богу, што такі настаўнік быў у маім жыцці.

Хай будзе як можна больш, а лепей хай ўсё настаўнікі будуць такія, якія вычаць нас быць Людзьмі. Такія настаўнікі назаўсёды застаюцца ў нашым сэрцы.

viktoria.lipen


 Чытаю кнігі Ганны Севярынец і разумею, што гэтая пісьменніца валодае самаробнай, але сапраўднай машынай часу. Гэтым разам яна ўключыла прыбор і закінула мяне ў школьныя гады. А там усё, як заўсёды: хлусня , мітусня, крыкі, прымус, горы спісанай паперы і вечна знерваваныя настаўніцы. Цярпець не магу школу!

А вось аўтарка, нягледзячы на дурацкія загады мінадукацыі, непаслухмяных вучняў і сапсаваныя нервы, школу вельмі любіць і з прыемнасцю апавядае пра калегаў, вучняў, бацькоў, выпускнікоў і начальства. І так апавядае, што ўбачыш яшчэ і сваіх настаўнікаў, аднакласнікаў і камісію з райана на адкрытым уроку. Я дык спаткала нават дырэктара сваёй школы, якога даўно няма сярод жывых.

Адным словам, перад вамі выдатная школьная аповесць, не, нават школьны раман, бо аўтарка не хавае свайго пачуцця. Прыемна чытаць тым, хто любіць успамінаць школьныя гады і карысна тым, хто даўно ўздыхнуў з палёгкай, атрымаўшы атэстат. Нават цяперашнія школьнікі знойдуць у кнізе штосьці для сябе.

Paniardolynk


Пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец выдала новую кнігу, у якой перад намі паўстаюць не Алесь Дудар ці Уладзімір Дубоўка, якіх мы прывыклі бачыць у іншых творах Ганны, а вучні і супрацоўнікі школы ў выдуманым беларускім мястэчку Чарэпіты. Той, хто прачытае твор, будзе адчуваць, што і сам скончыў гэтую сярэднюю школу. Настолькі знаёмымі падаюцца яе насельнікі.

Я чытала і чакала, калі ж Ганна сарвецца і пачне расказваць пра літаратараў 20-30-х гадоў. Гэта адбылося! Праўда, на 175 старонцы і нядоўга. Бо кніга не пра тое. Гэта своеасаблівы дзённік настаўніцы, у якім яна расказвае, што адбываецца ў іх школе, якія сустракаюцца калегі і вучні. Важна, што імя настаўніцы ў кнізе супадае з імем аўтаркі — Ганна Канстанцінаўна, і выкладае яна таксама рускую мову і літаратуру.

Твор пачынаецца дысклеймерам, што ўсе падзеі выдуманыя, а супадзенні з рэальнасцю выпадковыя. Праўда, у інтэрв’ю Радыё Свабода Ганна пацвердзіла, што ў герояў былі прататыпы. Так склалася, што вобразы ў новай кнізе аказаліся даволі ўніверсальнымі. Мяркую, вопыт настаўніцкай працы ў Смалявіцкай гімназіі не быў лішнім для напісання гэтай кнігі. Вобраз горада і школы таксама зборны. Так магла б выглядаць сярэдняя школа ў любым невялікім правінцыйным мястэчку, дзе ўсе ўсіх ведаюць, бацькі могуць наўпрост звяртацца да настаўнікаў, а настаўнікі выдатна ведаюць сямейныя абставіны вучняў.

У творы процьма трапных заўваг наконт адукацыйных рэалій, знаёмых кожнаму, хто вучыўся ў школе. Прычым, няважна, ці гэта была савецкая школа, ці сучасная беларуская. Напрыклад, многія чулі роспачны лямант настаўніцы, калі бярэш з яе стала ручку, а ў адказ чуеш: «Не чапай, гэта журнальная!». А, журнальная, пакладу лепш на месца, гэта ж святое. Магчыма, у вас нават быў аднакласнік, якога добра ведалі не настаўнікі, а ўчастковы. А настаўнікі горача абмяркоўвалі, як правільна ставіць у журнал адзнакі за чытанне вершаў: у слупок ці ў розныя клетачкі.

Кніга паказвае недасканаласць нашай сістэмы адукацыі, калі настаўнікі замест індывідуальнага падыходу да вучняў думаюць выключна пра тое, як правільна запоўніць усе паперкі. А яшчэ гуляюцца ў “Бітву экстрасэнсаў”, калі ў пачатку навучальнага года пачынаюць думаць, хто ж з іх вучняў стане самым паспяховым і атрымае 100 балаў на ЦТ. Чаму яны мусяць пра гэта ведаць загадзя? Спытайце ў Міністэрстве адукацыі. Яны лічаць, што настаўнікі валодаюць звышздольнасцямі. Засталося толькі пачаць зараджаць ваду.

Гэта вельмі смешная, жыццёвая і цёплая кніга, прасякнутая любоўю аўтаркі да сваёй працы. А калі вы працуеце ў школе, то гэта проста мастрыд.

P.S. Ёсць, вядома ж, і мінусы — памылкі-памылачкі, куды без іх. Ніжэй парачка прыкладаў. Кнігу горш не робяць, але лепш бы іх не было.

Ёсць на свеце тры падобныя між сабой містычныя рэчы: Бермудскі трохкутнік, лятучы галандзец і чарэпіцкі кабінет хіміі.

Bookvajed

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме