Дзедавы казкі. Дзед Янкель (Ігар Гайкевіч)

"Дзедавы казкі". Дзед Янкель (Ігар Гайкевіч)

Гэта кніга увайшла ў распаўсюджаны сёння шырока рэйтынг “100 лепшых кніг 2023”. І – чарговы псеўданім замест імя аўтара. Нават інкогніта, скажам так, бо практычна нідзе сапраўднае прозвішча аўтара гэтых казак не згадваецца. Давялося ўспомніць журналістыку і парыцца ў сеціве. Мяркую, ніякай бяды не будзе для аўтара, калі назаву ягонае сапраўднае імя. Тым болей, “здаў” яго не я. Пачытаем:

“2 сакавіка 2024 года ў Мазыры адбылася незвычайная лекцыя-прэзентацыя на тэму “Ведзьмы (народная дэманалогія Палесся)”.

Месца выбрана невыпадкова. Музей “Палеская Веда”. Я пабывала на шматлікіх лекцыях у музеі. Таццяна Валодзіна, Алег Дзярновіч, Дзмітрый Скварчэўскі, Сяргей Грунтаў – кожны іх выступ выклікаў глыбокую цікавасць маёй дапытлівай да краязнаўства натуры. Чуць беларускую мову ў жыцці – асаблівая ўцеха. Сам факт гаварэння зачароўвае.

Вернемся да нядаўняй лекцыі. Вакол – палескія строі (музейная калекцыя народных касцюмаў выстаўлена ў гэтай зале). Усе чакаюць Дзеда Янкеля. Ну, пажылога чалавека хаця б за шэсцьдзесят.

Заходзіць малады хлопец і падаецца на беларускай мове: «Добры дзень! Я – Дзед Янкель. Магчыма, Вы не чакалі, што дзеду будзе 26?».

Гэтага я не чакала. Дзеда Янкеля насамрэч клічуць Ігар Гайкевіч. Сам Ігар на пытанне аб псеўданіме адказаў: «Раней у Букчы на вуліцы, дзе я вырас, жыў запамінальны стары – дзед Янкель». Дарэчы, бацькі Ігара да гэтага часу жывуць у Букчы на гэтай вуліцы.

Святлана Іванова.”

Як выявілася, напісаныя казкі – для дачкі аўтара Евы.


Мне спадабалася чытаць гэты зборнік сярод іншых кніг, якія патрабавалі большай душэўнай сілы і канцэнтрацыі. «Дзедавы казкі» чытаюцца лёгка і хутка. Можа здацца занадта простым. Але толькі на першы погляд.

Кніга складаецца з невялікіх тэкстаў: дзесьці сапраўды казка, дзесьці — гісторыя з жыцця ці проста фрагмент нейкага выкладу, апісанне звычаю ці палескага рэстарана. Нярэдка пасля іх ідзе бытавая або натурная замалёўка. І гэта, відаць, спадабалася больш за ўсё, бо аўтару ўдалося ў некалькіх самых простых словах стварыць вобраз восеньскай ці зімовай вёскі.

✨ Ёсць у кнізе казкі з пазнавальнымі сюжэтамі, ёсць і з зусім новымі для мяне, і з нечаканымі развязкамі, часам – зусім не вясёлымі.

👫 Што да чытацкай аўдыторыі, то я б сказаў, што кніга хутчэй для дарослых. Для нязмушанага вячэрняга чытання перад сном: напрыклад, 2-3 гісторыі кожны вечар. Але такім жа чынам можна чытаць і дзецям, праўда, варта ўлічыць, што не ўсе казкі заканчваюцца добра.

❤️ За знешняй простай формай хаваецца вялікая любоў і глыбокая павага да свайго, палескага свету. І калі чытаць павольна, яны адчуваюць сябе добра. Рэкамендавала б кнігу ўсім, хто так ці інакш звязаны з беларускім Палессем, як варыянт падарунка ад беларусаў/беларусам/com 🤗 📖

kniznyja_razmovy


Ўчора была лекцыя дзеда Янкеля @dzed_jankiel_ ў музеі “Палеская Веда” @mozyr_muzeum у Мазыры.

Набыла сабе кніжку казак гэтага маладога дзеда, які прысвяціў яе сваёй дачцэ Еўцы.

Пачала чытаць. Захапляльна. Як у дзяцінстве.

Палескі край – гэта чароўная таямніца жыцця.

Учора даведалася пра карані дзеда Янкеля. Яны з вёскі Букча. Я там не была, але добра ведаю яе. Бо некалі знайшла фатаграфіі ў Інтэрнэце з гэтай вёскі, якія здымала таленавітая фатаграфіня Наталля Дораш. Мабыць, у 1970-х. Нават сам дзед Янкель, можа, не ведае пра гэтыя сакральныя фота.

Не, усё ж такі ведае. Бо ў яго профілі яны ёсць. Яны актыўна каментуюцца ў “букчанскай групе ок.ру”.

mozyrart

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *