Даўно не чытала вершаў. Звычайна, калі чытаю паэзію, то трапляю ў стан “і няхай увесь свет пачакае” ☺️ Але жыццё стала надзвычай мітуслівым увесну і “выключыцца” з яго было складана. Аднак калі адчула, што нешта не тое са мной, выцягнула…
Цясляр волі. Алесь Пашкевіч
Харошую, спакойную і ўдумлівую кніжку чытаю цяпер: “Цясляр волі” – пра Алеся Гаруна. Паэта гэтага я вельмі люблю, і гісторыю ягонага жыцця – таксама, але раней не хапала мне інфармацыі пра яго, бо ўсё існае было параскідана па розных прадмовах…
Гiсторыя Майго Сэрца – Аліса С.
Гэта кніга-медытацыя, кніга-барацьба. Гісторыя пра тое, як у свеце адбываюцца розныя змены, не заўсёды для нас прыемныя. Часта мы можам іх адчуць, але заўсёды можам спыніць. Часам нам здаецца, што зло перамагло канчаткова, але гэта не так. Што ноч цямней…
Елаўфэйс. Рэбека Кван (Наста Карнацкая)
Ці прычыталі вы ўжо гэты бестселерны бестселер, які цяпер на ўсіх кніжных вітрынах свету? 😉 Я нядаўна прачытала і гатовая сфармуляваць крыху думак пра яго. 📙 Сцісла пра сюжэт: адна прыяцелька-літаратарка крадзе ў другой рукапіс новага рамана. Першая – не…
І я сказаў табе “Жыві”. Алесь Пашкевіч
“ПАВЕР, МОЙ БРАТ, ПАВЕР, ПАВЕР” Барбара!.. Ня толькі новага паэта знайшоў Алесь Пашкевіч, але і яшчэ адно апаэтызаванае жаночае імя. Як не ставала гэтых радкоў: Барбара! Ласкаю багата, Мае ты думкі акрыляла І песьні ранкам замаўляла… Божая Ласка – выявіць…
Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі. Андрэй Скурко
Сёння я да вас з кніжачкай з новай серыі выдавецтва “Гутэнберг”! І гэта не проста чарговая серыя, гэта кніжкі для першага самастойнага чытання, зробленыя так, каб працэс быў максімальна прыемным і простым. ❓Якім чынам? ✨ Па-першае, гэта адмысловы шрыфт EasyReading,…
На глебе спадчыны. Уладзімір Барысенка
Зразумела, такія кнігі не заваююць шырокую ўвагу абазнанай у літаратуры публікі. Эсэ не вызначаюцца вялікай шырынёй і глыбінёй – сёння пра адну з тых асоб, якія разглядае аўтар у кнізе, пішуцца цэлыя кнігі. Але, варта адзначыць вось што. Разам з…
План Бабарозы. Павал Касцюкевiч
Кожны год я чытаю кнігу, герой якой мяне вар’юе. Дзякуй Богу, звычайна гэта адна кніга на год. Ох і вар’яцела я ад гэтага вялага, паўжывога, аморфнага не-героя “Плана Бабарозы”! Ад гэтых сітуцый “баба ўсё вырашыла”, “мама так сказала”, “мяне адкупілі…
Ззянне. Стывен Кінг (Наста Карнацкая)
Трымала ў руках гэтую прыгожую пульхную кнігу на 592 старонкі (не самую таўсценную ў Кінга) і думала, якая гэта тытанічная праца, зрабіць якасны літаратурны пераклад такога вялікага тэксту. На беларускай чыталася вельмі лёгка і натуральна. Раней кнігу не чытала, мо…
Зніч ваўкалака. Валерый Гапееў
📚 Авой! Якая нечакана цудоўная аповесць! Містычны дэтэктыў пра падлеткаў, што можа быць лепш 🔥 📚 Два хлопцы ды дзяўчына, якія апынуліся на лецішчы і ў вёске, не даюць веры плёткам пра чупакабру, але ж нехта губіць хатнюю жывёлу. А…
Па што ідзеш, воўча? Ева Вежнавец
Пра аповесць Евы Вежнавец шмат усялякага напісана. Самае галоўнае: калі кніга вызывае шмат эмоцыі, не пакідае абыякавым – гэта поспех. Тым больш, што ў аўтаркі на дадзены момант не шмат выдадзена кніг. І тут спрацавала народная мудрасць: рэдка ды метка….
Нататнік для паэзіі. Віктар Шніп
Слодыч васільковага мёду Спробай зафіксаваць адбітак прыроднай з’явы, накладзенай на ўнутраны свет лірычнага героя, уяўляецца кніга вершаў Віктара Шніпа “Нататнік для паэзіі”, што летась пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. У зборнік уваходзяць вершы, створаныя са снежня 2019 па верасень…
Ключ дарог. Пачатак. Лілія Ільюшына
Для літаратурнага флэшмобу ад @muzej.by — цудоўнае фэнтэзі Лілі Ільюшынай “Ключ дарог: пачатак”. Гэту кнігу я прачытала яшчэ ў чэрвені, але дагэтуль не сабралася напісаць разгорнуты водгук. Вельмі не хачу спойлерыць, таму пазначу літаральна некалькі момантаў. 🤍Жанр: янг-эдалт фэнтэзі. Мне…
Раз на дваццаць пяць тысячаў гадоў. Анка Упала
Ці чыталі вы кнігу Анкі Упалы “На заснежаны востраў”? Бо гэтая кніга – працяг той гісторыі. Але не пераймайцеся: яе можна чытаць і проста так. Усё крытычна важнае аўтарка патлумачыць. ☀️ Гэтым разам беларуска Алена едзе ў Швецыю ўлетку. Будзе…
Заўтра была адліга-1. Віктар Шніп
Нядаўна выйшла 5-я частка, якраз прачытаў першую (2013-2014 год), то нейкімі думкамі падзялюся. Думаю, што напісанае ніжэй будзе датычыцца і іншых кніг дзённікавага праекта. Як чытач, я рассмакаваў гэты жанр нядаўна. Так, былі “Лісткі календара” Максіма Танка, але мне чамусьці…
Беларускія нячысцікі. Лясныя. Артур Басак
“Мама, страшна! Хачу яшчэ!” – так рэагавала Івонка на гэтую кнігу. І мы прачыталі пра ўсіх, нават пра самых страшных нячысцікаў, якіх я спачатку прапускала. 📚 Здаецца, ужо далёка не першая кніга пра міфічных беларускіх істот, шмат каго ведаем ужо….
Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума. Святлана Аўдзейчык
Хачу пазнаёміць вас з кнігай, якую хочацца чытаць і перачытваць, забыўшы пра ўсё на свеце. Я была сведкам таго, як гэтая кніга нараджалася ў рукапісе, бо яе аўтарка – мая сястра Святлана Аўдзейчык. Мы з дзецьмі чыталі Кнігу Здольных яшчэ…
Чараўнік Краіны Оз. Фрэнк Баўм (Сярж Мядзведзеў)
Чарговы камінг аўт: я не чытала гэтай кнігі ў дзяцінстве. І цяпер, дарослая, здзіўляюся, чаму пэўная колькасць дзіцячай класікі была па-за маёй увагай. Пры тым, што я шмат чытала, хадзіла ў бібліятэку і сярод любімых мела ўрокі літаратуры. 📗 Але!…
Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Вольга Гапеева
Журы Прэміі Цёткі абвясціла лаўрэатаў, і ў намінацыі “Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў” перамог зборнік Вольгі Гапеевай “Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі”. Вольга Гапеева піша для рознай аўдыторыі: доўгі час мы ведалі яе як дарослую паэтку, потым у яе…
Не спяшайся ў вырай. Міхась Зізюк
Простая ж гісторыя, такія ўжо і ў літаратуру сучасную не ставяць: ён ажаніўся, абы ажаніцца, яна замуж пайшла, бо не было больш за каго. У яго – сын, у яе – сын і дачка. І вось сустрэліся, як застрэліліся. Тое…
Нарысы сучаснага краязнаўства. Збых Слупоўскі
Аўтар любіць хадзіць пехатой, як па вулках сталіцы, так і па завулках краіны. І гэта робіць яго назіральнікам ды ўдзельнікам мноства гісторый і прыгодаў. Ці варта ўсім даваць веры?.. А чаму не? Кнігу можна было б азначыць модным жанрам магічнага…

