Аўторак, 7 красавіка 2026

Прынцэса. Алег Ждан

Звярнуў увагу на гэтую кнігу вось па якой прычыне. Калі правільна, яе трэба даваць у пераклады, бо Алег Ждан (Пушкін) піша на рускай мове. Кнігу пераклаў Алесь Карлюкевіч. Што-нішто з творчасці Алега Ждана мне знаёма, проза аўтара мне падабаецца. І…

Генетычны алфавіт. Віктар Сазонаў

Генетычны алфавіт. Віктар Сазонаў

 Гэта першы раман Віктара Сазонава. Раман унікальны, не мае аналагаў у беларускай літаратуры. З аднаго боку, гэта напісана ў гумарыстычным ключы, але пры гэтым аўтар уздымае вельмі сур’ёзныя праблемы, якія датычаць усяго свету. Падзеі рамана Віктара Сазонава ахопліваюць значную тэрыторыю….

Нашых дзён крыгаход. Ірына Жарнасек

Нашых дзён крыгаход. Ірына Жарнасек

У элегічных светлых арабесках успамінаў Ірыны пра дзяцячыя і дзявоцкія гады, дзе перамешваліся  сонечныя сунічныя паляны з сівым калючым крыгаходам, які часам не прыносіў хутка чаканай вясны, пра пчол сказана мімаходзь, але неяк магічна, як пра Бога, родныя імёны, родны…

Як нацыя вучылася спяваць. Яніна Грыневіч

Як нацыя вучылася спяваць. Яніна Грыневіч

Нішто не з’яўляецца з ніадкуль. Кожная з’ява культуры мае за сабой гурт зацікаўленых, а часам аднаго чалавека, які зрушвае справу з месца. На жаль, з-за розных прычын мы не заўсёды аддаём такім людзям належнае, і вельмі прыемна, калі несправядлівасць выпраўляецца….

Праз межы часу. Сяргей Ваганаў

Праз межы часу. Сяргей Ваганаў

Можна сказаць, што кнігі Сяргея Ваганава — па-свойму асаблівы выдавецка-літаратурны цуд. Аўтару сёння 80 гадоў. Ён надумаўся выдаваць кнігі ва ўзросце, у якім большасць іншых аўтараў даўно пра такое забылася… Дык вось чаму я смерці не страшуся — Бо паміраў…

І цуды, і страхі. Вольга Бабкова

…І цуды, і страхі. Вольга Бабкова

Гэта другое, дапоўненае выданне кнігі. Першае выйшла ў серыі «Галерэя Б» у 2010 г. У другім выданні дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст — «Чатыры Адамы» —…

"Дзедавы казкі". Дзед Янкель (Ігар Гайкевіч)

Дзедавы казкі. Дзед Янкель (Ігар Гайкевіч)

Гэта кніга увайшла ў распаўсюджаны сёння шырока рэйтынг “100 лепшых кніг 2023”. І – чарговы псеўданім замест імя аўтара. Нават інкогніта, скажам так, бо практычна нідзе сапраўднае прозвішча аўтара гэтых казак не згадваецца. Давялося ўспомніць журналістыку і парыцца ў сеціве….

Эдуард Акулін

Святая ноч. Эдуард Акулін

У Дзень паэзіі – пра паэта і паэзію. Гэта кніга выйшла раней за акрэслены ўмоўны перыяд, з якога бяром на сайт кнігі, але даслалі крытычны водгук на яе. І не адзін. Значыць, варта і парушыць свае правілы. Такіх кніг сёння…

аркуш_вечар

Вечар як сон, у якім шмат агнёў. Алесь Аркуш

Наўрад ці гэта кніга – адметная для аўтара. Бо аснова, раман “Спадчына”, выходзіў асобнай кнігай раней. Што тычыцца апавяданняў… Пра іх і выкажуся. Па-першае, яны вельмі розняцца між сабой, бачна і па часе напісання, і па, скажам там, ахайнасці, прадумванні….

Марыся Вярцейка.

Сплюшка і Каралева жахаў. Марыся Вярцейка

…Маленькі лянівец Сплюшка не самае папулярнае зверанятка ў школе. Са Сплюшкам не надта хочуць сябраваць, бо ён засынае ў самых нечаканых месцах: на арэлях, пры стале за кубкам гарбаты, у садку сярод кветак… Але пакуль ніхто не здагадваецца, што Сплюшка…

Ганна Кандрацюк

У прысценку старога лесу. Ганна Кандрацюк

У кнізе, якая перамагла ў прэміі Гедройця-23, сабраныя рэпартажы (а фактычна дакументальныя апавяданні), якія спадарыня Ганна зрабіла для беластоцкай штотыднёвай газеты ў вёсках Белавежскай пушчы па абодва бакі беларуска-польскай мяжы. Ганна Кандрацюк — падляская беларуска, нарадзілася ў вёсцы Кутлоўка пад…

шупа Сяргей

Туўла. Юргіс Кунчынас (Сяргей Шупа)

У нейкім сэнсе ўсе кнігі — бессэнсоўныя, за гэта іх і любяць тыя, хто любіць кнігі як такія. Бо кніга — момант распаду сэнсу, змены парадку, працісканне без чаргі. Прыкладна гэтак яны й становяцца на паліцу, і сітуацыя ўсё больш…

Аксана Данільчык

Час знешняй адсутнасці.  Аксана Данільчык

Здараецца, я зусім не магу чытаць паэзію, але цяпер – наадварот: адчуваю патрэбу паралельна з празаічнымі кнігамі штодзень зазіраць у паэтычныя зборнікі. 📓 На “Час знешняй адсутнасці” я звярнула ўвагу пасля паста ў @taubinpoetry. Вось тыя радкі: 📌 Свет маленькі,…

Марыі Вайцяшонак

На прызбе ў Сілічах. Марыя Вайцяшонак

Марыя Вайцяшонак – паэтка, чый жыццёвы і творчы шлях неаддзельны ад ценяў мінулага. Народжаная на сібірскіх рудніках у сям’і сасланага польскага афіцэра і беларускай сялянкі, якія дагэтуль ляжаць пад снежным алтайскім саванам, яна зазнала дзетдомаўшчыну. Уратавала цётка, якая выпатрабавала дзяўчынку…

Камень Вавілонскай вежы. Уладзімір Мароз

Так бывае, суіснуеш з суайчыннікам амаль у адным часе, а як бы не бачыш яго. Бо не перасёкся неяк, не перакрыжаваўся раней лёсамі. Шкада, а можа так і трэба. Уладзімір Мароз – адметны беларускі кінадакументаліст, нацыяналіст беларускі, пісьменнік. Крыху старэй…

Кусь-Кусяндра. Надзея Ясмінска

Кусь-Кусяндра. Надзея Ясмінска

Гэтая прыгажунька – цвёрдая, мелаваная, пухтаная, кіпцюрастая і неймаверна тэрапеўтычная кніжка. Не першы раз бяру яе са знарок пабудаванай высокай паліцы, гартаю, усміхаюся, вывучаю сябе і сусвет – нанова. Так, Кусь-Кусяндра вывучае сябе. Цап – і яна даведваецца, што мае…

Пераказкі. Адам Глобус

Не паверыце: гугліў, ці ведае хто дакладны адказ: навошта Снежная каралева скрала і зняволіла Кая? Аказваецца, не я адзін такі дурны – многія шукаюць, і версій шмат. У асноўным, у хрысціянска-маральным стылі. Адам Глобус мае свой адказ: хацела Каралева, каб…

Гэй Бэн Гіном. Уладзімір Някляеў

Гэй Бэн Гіном. Уладзімір Някляеў

Пра гэту кнігу многа гаварылася яшчэ да яе выхаду. Атрымала яна значную прэсу і падчас першых продажаў-прэзентацый, якія прайшлі ў некалькіх еўрапейскіх гарадах. Але, на жаль, першых водгукаў на яе давялося чакаць даволі доўга. Больш за тое, прамаўчалі  і цяпер…

Хто жыве ў гаражы. Андрэй Скурко

Хто жыве ў гаражы. Андрэй Скурко

Кніжка-мастхэв для ўсіх аматараў машынак: грузавік, мікрааўтобус, экскаватар, смеццявоз, палівальная машына і пажарная, кадзілак і кабрыялет, і нават сіні трактар (belarusian edition 😁) – усё тое, што становіцца дужа важна і цікава, калі табе 2-3 гады. 🎨 Яркая, вялікая, кардонная…

Наталля Бучынская

Лета з цмокам Цвыркуном. Наталля Бучынская.

Расказваю пра кніжную навінку, якая дакладна захопіць сучасных дзетак. “Лета з цмокам Цвыркуном” – яркая кніга па змесце і мастацкім афармленні. Яна складаецца з дзвюх розных казачных гісторый “Гіпермаркет у падарунак” і “Лета з Цмокам Цвыркуном”, а таксама цудоўных малюнкаў,…

“Вецер нішто і рэха цьмы”

Вецер нішто і рэха цьмы. Ігар Кулікоў

Ігар Кулікоў добра знаёмы аматарам беларускай літаратуры як выдатны перакладчык і адметны паэт. Яго тэксты гэта сапраўднае падарожжа ў княства мовы і такая характарыстыка зусім не перабольшванне, бо ў сваёй паэтыцы аўтар удала і на вышэйшым прафесійным узроўні спалучае строгасць…