Мне пашанцавала і я патрапіў у пастку
Размова пра кнігу Андрэя Дудко “джон дулько на тым свеце (абвяшчае гулагу джыхад)”
Калі мы абменьваліся з аўтарам кніжкамі, то цягам размовы закранулі немажлівасць у цяперашняй літаратурнай прасторы падаць разумны пафасны тэкст без таго каб цябе не павадзілі па ім пысай постмадэрныя.
І вось у мяне ў руках маленькая кніжыца… прыкладна ў тым жа фармаце, што і першае выданне паэмы “Васілій Цёркін на том свеце” Твардоўскага. Старонкі пераліваюцца стракатымі смайлікамі на драбінах радкоў , весела і ярка проста як на дыскатэцы. Ну думаю, хораша, давай аўтар пагуляемся раскачагарвай сваю літара/турку… А аўтар узяў ды памёр на самых першых старонках. Але ж, думаю, нічога… і гэта праходзілі. Хай сабе ў 10 разоў меней, але таксама бартаў чытаем . Давай… сып з горкай свае алюзіі я не горды, нічога, што не ўсё пазнаю, нічога што пачуваюся шэрым засцянковым дзевяціпавярховікам з роднай Масюкоўшчыны. Давай, паказвай, які ты разумны…
А яшчэ жартуй пра вусікі Гітлера, п’янога Езуса і звярушку Карла Маркса… толькі вось сярод гэтай стракатні раз… і мільганула нешта сапраўднае, нават жарцікі не прыхавалі – шчымлівае, непадробнае – сябры , радзіма. А потым раз і актуалачка , падаспела… толькі без галімай злабадзённай публіцыстыкі, а пра вечнае.
І вось ты разумееш, што смактулька , якую табе падарыў высокі дзядзя / дада з нечаканай начынкай… балючай і пранізлівай, як біблейская казань. Быў бы бацькам рымскім, нягледзечы на прапаганду алкаголя і мацюкі, раздаваў бы “джона булько…” у прыходах пасля службы, бо занадта ж класны “(ах…енны) чувак ісус” у яго атрымаўся – і гэта не жарт . Няхай сабе кніжыца і не пра хрысціянства…
На якія хітрыкі толькі не пойдзеш , каб мець магчымасць прамовіць самыя простыя рэчы і табе за гэта нічога не было.
Кніжыцу дачытваў на аўтобусным прыпынку пад ліхтаром … бо не хацелася перарываць уражанне.
Знайсці апакалептычную паэму ў прозе будзе цяжкавата (у аўтара ? / электронка?) – але, калі здарыцца магчымасць, то раю пазнаёміцца.
Сачыць, за тым што робіць Дудко цікава… то няхай і далей ладуе свой джэгернаўт і рушыць не азіраючыся па бакох сваёй дарогай.
З.Ы. Рады, што Андрэй пачаў пісАць на беларускай мове…
Усім