

Размова пра кнігу Андрэя Дудко “джон дулько на тым свеце (абвяшчае гулагу джыхад)”
Калі мы абменьваліся з аўтарам кніжкамі
, то цягам размовы закранулі немажлівасць у цяперашняй літаратурнай прасторы падаць разумны
пафасны тэкст без таго каб цябе не павадзілі па ім пысай постмадэрныя.



І вось у мяне ў руках
маленькая кніжыца… прыкладна ў тым жа фармаце, што і першае выданне паэмы “Васілій Цёркін на том свеце” Твардоўскага. Старонкі пераліваюцца стракатымі смайлікамі на драбінах радкоў

, весела і ярка проста як на дыскатэцы. Ну думаю, хораша, давай аўтар пагуляемся
раскачагарвай сваю літара/турку… А аўтар узяў ды памёр 

на самых першых старонках. Але ж, думаю, нічога… і гэта праходзілі. Хай сабе ў 10 разоў меней, але таксама бартаў чытаем 

. Давай… сып з горкай
свае алюзіі я не горды, нічога, што не ўсё пазнаю, нічога што пачуваюся шэрым засцянковым дзевяціпавярховікам з роднай Масюкоўшчыны. Давай, паказвай, які ты разумны…












А яшчэ жартуй пра вусікі Гітлера, п’янога Езуса і звярушку
Карла Маркса… толькі вось сярод гэтай стракатні раз… і мільганула нешта сапраўднае, нават жарцікі не прыхавалі – шчымлівае, непадробнае – сябры 

, радзіма

. А потым раз і актуалачка , падаспела




… толькі без галімай

злабадзённай публіцыстыкі, а пра вечнае
.

















І вось ты разумееш, што смактулька
, якую табе падарыў высокі дзядзя / дада
з нечаканай начынкай… балючай і пранізлівай, як біблейская казань
. Быў бы бацькам рымскім, нягледзечы на прапаганду алкаголя і мацюкі, раздаваў бы “джона булько…” у прыходах пасля службы, бо занадта ж класны “(ах…енны) чувак ісус” у яго атрымаўся – і гэта не жарт 
. Няхай сабе кніжыца і не пра хрысціянства…






На якія хітрыкі толькі не пойдзеш 
, каб мець магчымасць прамовіць самыя простыя рэчы і табе за гэта нічога не было

.





Кніжыцу дачытваў на аўтобусным
прыпынку пад ліхтаром
… бо не хацелася перарываць уражанне.


Знайсці апакалептычную паэму ў прозе будзе цяжкавата (у аўтара
? / электронка
?) – але, калі здарыцца магчымасць, то раю пазнаёміцца
.




Сачыць, за тым што робіць Дудко цікава… то няхай і далей ладуе свой джэгернаўт і рушыць не азіраючыся па бакох сваёй дарогай.
З.Ы. Рады, што Андрэй пачаў пісАць на беларускай мове…
Усім 




