Нядзеля, 5 красавіка 2026

Пасланцы Цмока

Пасланцы Цмока. Марыя Шабанец

Я ў захапленні ад многіх беларускіх фэнтэзі, але большасці з іх бракуе беларускай аўтэнтыкі. Кніга Марыі Шабанец выглядае ўзорнай: тут і процьма беларускіх духаў, нячысцікаў, пачвар, і ўвогуле шмат беларускай культуры і прыроды: і тоўстыя бліны, і квас, і поліўка,…

Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска. Алена Пятровіч

Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска. Алена Пятровіч

 “Сіні дом” — кніга прыватных успамінаў і адначасова — развітання з радзімай, але таксама гэта і даведнік па Віцебску, што грунтуецца на розных крыніцах — ад летапісаў да водгукаў у інтэрнэце. Хоць аўтарка яшчэ ў прадмове адзначае і некалькі разоў…

Недажын: кніга пра Алеся Каско. Лявон Валасюк (укладанне)

Калі выйшла кніга “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, прыканцы свайго водгуку я выказаў сваё жаданне: вось каб не адна, а серыя такіх кніг пра выбітных асоб нашай літаратуры. Бо такая канцэпцыя укладання падалася мне дасканалай: пра Асобу выказваўся не адзін чалавек,…

Код геніяльнасці. Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Код геніяльнасці. Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Аповесць Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Код геніяльнасці», якая выйшла ў выдавецтве «Беларусь» (перавыданне), — гэта сучасная кніга для падлеткаў і моладзі, што спалучае рэалістычныя гісторыі пра жыццё юных герояў з элементамі містыкі і легендамі. На старонках твора чытач сустракае сваіх аднагодкаў —…

Часам панкі паміраюць. Сяргей календа

Часам панкі паміраюць. Сяргей Календа

” Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым…” – абяцае анатацыя. Ну не, я не плакала і не смяялася. Я проста ўсведамляю, што ўсе апісанае ў кнізе – рэальнае жыццё: без прыўкрас, без пафасу і…

Майстар і Маргарыта. Міхаіл Булгакаў (Павел Касцюкевіч)

Майстар і Маргарыта. Міхаіл Булгакаў (Павел Касцюкевіч)

А ў нас для вас… Тое, што ў прадстаўленні патрэбы не мае. Так. І вочы вас не падманваюць. Гэта легендарны, культавы “Майстар і Маргарыта” па-беларуску. І калі нейкім загадкавым чынам… ну ці проста ў сілу ўзросту (зумеры, прывітаначкі!)) вы незнаёмыя…

Пачастунак для цмока. Алена Масла, Ларыса Мятлеўская

Пачастунак для цмока. Алена Масла, Ларыса Мятлеўская

Назва гэтай кнігі гучыць тыпова казачна, але падзагаловак інтрыгуе: кулінарна-містычнае падарожжа. І менавіта гэтым кніга і ёсць! Грунтоўна распрацаваным і з любоўю напісаным падарожжам паміж эпохамі з акцэнтам на кулінарыю з моцным таямніча-містычным складнікам. Я ў шчырым захапленні ад гэтай…

Праспект Незалежнасці. Мікіта Найдзёнаў

Праспект Незалежнасці. Мікіта Найдзёнаў

Даўно не пісала пра паэзію. І чытаю яе цяпер мала, але нештачка ўсё ж прачытала. Напрыклад, гэты зборнік Мікіты Найдзёнава. 🤷🏻‍♀️ З любоўнай паэзіяй мне апошнім часам складана. Ці то ўзрост ужо такі, ці то эмігранцкае жыццё і так поўнае…

Забытая экспедыцыя 1923 года.

Забытая экспедыцыя 1923 года. Сяргей Грунтоў, Яніна Грыневіч, Надзея Саўчанка

Узяла, бо думала, што гэта “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году”. І не, мяне не зьдзівіла, што назвы розьныя. Я пабачыла, што шмат словаў ў загалоўку, таму вырашыла, што пабачу тут шмат здымкаў строяў. Але кніга не расчаравала, здымкаў тут хапае….

Выкрадальнік лекаў. Гагар Янай (Павел Касцюкевіч)

Скрадальнік лекаў. Гагар Янай (Павал Касцюкевіч)

Стыль аўтаркі спачатку мяне палохаў. Каб пазнаёміць нас са светам, яна амаль выключна абапіралася на апісанні! На шчасце, пасля тлумачэння большасці праблем яна вярнулася да лёгкіх і натуральна напісаных дыялогаў! Адзіная памылка, якую я заўважыла — і я не ведаю,…

Алесь Аркуш, «Запавольванне»

Запавольванне. Алесь Аркуш

ВОПЫТ ЗапавольваннЯ, АЛЬБО палімпсесты Алеся Аркуша «…Аднойчы ён мне сказаў: разумееш, нічога нельга зьмяніць. Што павінна быць — адбудзецца…» Алесь Аркуш, «Запавольванне» Алесь Аркуш — творца, без якога нельга ўявіць панараму сучаснага айчыннага літаратурнага працэсу. Сапраўдны пасіянарый беларускай культуры і…

Астроўскі. Сонечны круг.  Святлана Воцінава

Астроўскі. Сонечны круг.  Святлана Воцінава

Нядаўна быў я ў Гародні, наведаў гарадскія могілкі на праспекце Касманаўтаў. Паклаў кветкі на магілу аднаго з найвялікшых гарадзенцаў у XX стагоддзя, Юрыя Астроўскага (1925-1991). Побач з ім ляжаць яго жонка Ірына і сын Сяргей. Сумна, бо зусім маладымі пакінулі…

Silva Rerum. Крысціна Сабаляўскайце (Сяргей Шупа)

Silva Rerum. Крысціна Сабаляўскайце (Сяргей Шупа)

“Silva Rerum” – гэта тэтралогія, але я напішу пра кожную частку асобна. Бо ўжо цяпер магу сказаць, што гэта будзе мая галоўная кніга 2026 года. А можа быць  – і ваша 😉 📙 “Silva Rerum” – гэта гістарычны раман літоўскай…

Душа жывога. Жанна Міус

Душа жывога. Жанна Міус

Напачатку тут будзе рэцэнзія ЛіМа. Пасля яе – мае думкі і разважанні, мае “заўвагі па палях” гэтай кнігі. Не аспрэчваю напісанае да мяне, тут пра іншае… В. Г. Зборнік «Душа жывога» прасякнуты вялікай любоўю да жывёл і птушак. Хочацца адразу…

Ніці. Макар

Ніці. Макар

Варажы баба, варажы дзед Спадзяюся, што сваю наступную кнігу аўтар падпіша ўжо сваім прыгожым прозьвішчам. Пакуль што аўтар зноў выступае пад кароткім псэўданімам Макар — у сваім другім рамане “Ніці” (2025). Твор пра старадаўні абрад у беларускай вёсцы – гэта …

Контуры душы. Вінцэсь Мудроў

Контуры душы. Вінцэсь Мудроў

Прачытаў зборнік апавяданняў «Контуры душы» Вінцэся Мудрова. Пры ўсёй павазе да аўтара, я лічу, што гэта другарадная літаратура. Яе нельга назваць дрэннай, але мне не хапіла філасофскай і псіхалагічнай глыбіні, стылістычнай вытанчанасці і гумару. Гэтая кніга выйшла ў 2025 годзе….

Шабаны. Альгерд Бахарэвіч

Шабаны. Альгерд Бахарэвіч

Мне хочацца вярнуцца да “Шабаноў”. Упэўнены – гэта кніга як ніякая іншая актуальная цяпер. Кніга, як ніякая іншая з кніг Бахарэвіча, не зразуметая большасцю чытачоў, якім яшчэ пасля (і перад чытаннем) адзін рэжысёр літаральна збіў фокус успрымання тэксту сваім спектаклем,…

Дайце клею, бо самлею. Мікола Даніловіч

Дайце клею, бо самлею. Мікола Даніловіч

Кніга з яркай назвай “Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў” (Тэхналогія, 2025) – гэта вынікі шматгадовых даследаванняў доктара філалагічных навук Міколы Даніловіча. Гэта не слоўнік, не зборнік паасобных артыкулаў і не дысертацыя (хоць відавочна, тэкст грунтуецца на ёй…

Ордэн шэрай макрыцы. Яўген Папакуль

Ордэн шэрай макрыцы. Яўген Папакуль

Знаўцы кажуць, што такое трэба ўмець, але ў мяне атрымалася: мы пасварыліся  з аўтарам яшчэ да выхаду кнігі. З-за чаго? Ну, найперш, назва. Перагукванне з добра вядомай кнігай “Ордэн белай мышы” вядомага аўтара падалося мне недапушчальнай. Ну, хіба ў беларускай…

Не спазніся... Таццяна Цвірко

Не спазніся… Таццяна Цвірко

Шчырасць прозы Таццяны Цвірко Кніга Таццяны Цвірко «Не спазніся…» здольна абудзіць пачуцці і выклікаць думкі-разважанні пра жыццёвыя калізіі асабістага жыцця. Рэалістычныя апавяданні і эсэ поўныя аўтарскай шчырасці і глыбіні перажыванняў. Чытач знойдзе там разважанні і пра складаны маральны выбар, і…

Дзяўчынка з Беларусі. Бландзіна Франку (Воля Фіранка)

Дзяўчынка з Беларусі. Бландзіна Франку (Воля Фіранка)

Упэўненая, што такой кнігі вы яшчэ не чыталі 🙃 Так, яна вельмі незвычайная, але незвычайных кніг хапае. Гэтую кнігу напісала пісьменніца Бландзіна Франку з Бразіліі, а героі кнігі – з Беларусі, і значная частка падзей таксама адбываецца ў Беларусі. 📍І…