Нядзеля, 5 красавіка 2026

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Пра гэтага аўтара абавязкова трэба сказаць! Напачатку прывяду адзін допіс з Тэлеграма: Да-там! Фраза сённяшняга дня: “Дайце мне дыплом – і я пайду!” Яе аўтар – Антось Уласенка – зрабіў сёння мой чортаў дзень. А было ўсё так. Гэты хлопец…

Князёўна Дарута

Князёўна Дарута. Людміла Хейдарава

Жанр твора пазначаны аўтарам як раман-фэнтэзі, але гэта, хутчэй, даніна часу. Людміла Хейдарава напісала сапраўдны гістарычны раман, варты справы сваіх папярэднікаў, стваральнікаў жанру беларускай гістарычнай прозы – Л. Дайнекі, Ул. Арлова, В. Іпатавай, К. Тарасава. Аднак найперш раман пра князёўну…

не адчайваемся

Не адчайваемся. Васіль Грынь

Горват? Першае, пра што я падумала, прачытаўшы анатацыю. Беларуская вёска, каларытныя мясцовыя жыхары. Аўтар гэтай кнігі таксама пачутае ад мясцовых спачатку занатоўваў на Фэйсбуку. Падумала пра Горвата і пастаралася адразу ж забыць, каб падчас чытання не ўзнікала лішніх параўнанняў і…

гарачы парафін

Гарачы парафін. Вінцэсь Мудроў

Як жа мне шкада таго сакваяжа з кнігай Сартра… Ды я напішу пра кнігу Вінцэся Мудрова. Ведаю, сёння цікавяць іншыя асобы і іншыя творы. Але я напішу пра “Гарачы парафін” Вінцэся Мудрова. Гучыць пераканаўча ды яшчэ з вуснаў вядомых і…

Алена вешторт жамяра

Жамяра. Алена Вешторт

Зборнік навел пісьменніцы Алены Вешторт “Жамяра” (Жаночыя гісторыі) прачытаў ад першага да апошняга радка, як некалі сказалі б – ад дошкі да дошкі. Заўсёды прыемна чытаць тое, што захоўвае сінтаксічны лад нашай мовы, а ў творчасці А. Вешторт мяне якраз і…

ДМБ-91

ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому. Сяргей Пляскач

За творчасцю пісьменніка Сяргея Плескача сачу яшчэ з выхаду яго дэбютнай кнігі Шоу працягваецца! (2016) і таксама раю вам яго другую кнігу Пярэваратні ў пагонах і без (2018), якая выходзіла ў электронным выглядзе на kniharnia.by. Падзеі новага рамана разгортваюцца ў канцы 80-х і пачатку…

мая школа

Мая школа. Ганна Севярынец

 Чытаю кнігі Ганны Севярынец і разумею, што гэтая пісьменніца валодае самаробнай, але сапраўднай машынай часу. Гэтым разам яна ўключыла прыбор і закінула мяне ў школьныя гады. А там усё, як заўсёды: хлусня , мітусня, крыкі, прымус, горы спісанай паперы і…

Зараслава Камінская

Па-той-бок. Зараслава Камінская

Ёсць колькі сучасных аўтараў, за творчасцю якіх я сачу з асаблівай увагай і адна з іх – Зараслава Камінская. Даволі цяжка сфармуляваць чым гэты інтарэс выкліканы. Магчыма, надзеяй? Надзеяй на тое, што яна зможа напоўніцу рэалізаваць свой патэнцыял расказчыцы. Я…

Рыцар Янка і каралеўна Мілана

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Алег Грушэцкі

«Рыцар Янка і каралеўна Мілана» — фэнтэзійна-прыгодніцкая трылогія, серыя прыгодніцкіх гісторый юнакоў у іншасвеце, які нагадвае беларускае Сярэднявечча. Фэнтэзі на падставе беларускай міфалогіі. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Першая частка — «Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства»…

пасажыры карабля тэсея

Пасажыры карабля Тэсея. Сцяпан Стурэйка

Кніга Сцяпана Стурэйкі – найбольшае маё расчараванне апошніх месяцаў. Столькі добрага я чула пра аўтара, так расхвальвалі кнігу спецыялісты, і тэма, якая вельмі мяне цікавіць. Знайшла кнігу, прачытала і – ” што гэта было”? Так і не зразумела, ці то…

гульні з нулявымі сумамі

Гульні з нулявымі сумамі. Алесь Паплаўскі

Звычайна, калі аўтар мастацкага тэксту вырашае перадаць у ім уласныя ўяўленні пра свет, філасофскія разважанні і прынцыпы, яму даводзіцца выбраць аднаго з герояў транслятарам або стварыць сітуацыю дыскусіі, каб у ёй падзяліць выказванне на рэплікі некалькіх персанажаў. У гэтай практыцы…

казік з каменнай горкі

Казік з Каменнай Горкі. Алесь Кудрыцкі

Яна прыйшла да мяне сама, бо я не чула пра гэтую кніжку, пакуль мне не прапанавала пачытаць мая знаёмая. Дзіцячыя кніжкі я люблю, тым больш на роднай мове, таму з задавальненнем пагадзілася. Першае, што хочацца адзначыць – цудоўнае выданне. У…

час пустазелля

Час пустазелля. Ганна Янкута

ПУСТАЗЕЛЛЕ ГІСТОРЫІ І МЁД РЭФЛЕКСІІ Гэта канешне, не літаратура, падумаў я недзе напрыканцы кнігі. У звычайным, паспалітым разуменні гэтага слова. Не ведаю, нешта большае, ці меншае, але не тое, што звычайна пішуць, каб захопленыя чытачы гойсалі па старонках, стаялі ў…

гарэзлівы пацалунак

Гарэзлівы пацалунак-2. Ева Вайтоўская

ЯПОНСКАЯ КВЕТКА НА БЕЛАРУСКІМ ПОЛІ Лічу неабходным папярэдзіць: у тэксце рэцэнзіі ёсць спойлеры. Таму адразу – сцісла: мяркую, кніга вартая. Асабліва для маладой аўдыторыі і ўвогуле для тых, хто жадае адпачыць з лёгкім, але добра напісаным творам пра закаханую старшакласніцу…

гарэзлівы пацалунак

Гарэзлівы пацалунак. Ева Вайтоўская

Прачытала кнігу на адным дыханні. Так, можа кніга больш для падлеткаў, але тое, што дзеянні адбываюцца ў родных і знаёмых месцах, тое, якія надзённыя праблемы закранаюцца, мне здаецца, што кожны знойдзе адну ці нават больш гісторый пра сябе, ці пра…

Помста Змрочнага птаха

Помста Змрочнага птаха, Гаспадыня Ліловага цмока. Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Цікавасць да гэтай кнігі апраўданая. Па-першае,  аўтар яе — дастаткова вядомая ў Беларусі. Па-другое, гэта не частае выданне кніжкі-перакрута: з аднаго боку адна гісторыя, з другога – другая. І трэцяе, то ці не пршая спроба ў дзіцячай літаратуры напісаць жахлівік….

снегурумі

Снегурумі, Надзея Ясмінска

Снежань – месяц, створаны для каляднага чытання, для гісторый пра цуды на Раство і Новы год. Але ж зіма на гэтым не сканчваецца, ёсць яшчэ студзень і люты, у якія таксама хочацца зімовых гісторый, але ўжо без каляднага флёру. “Снегурумі”…

Чарадзейны крышталь

Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць. Вольга Шчукіна

Гэта кніга быццам з майго дзяцінства: імёны, лад жыцця, адносіны паміж героямі, ілюстрацыі і сама мова! Я пачала чытаць яе сыну, здзівілася такой атмасферы, а пасля зазірнула на апошнія старонкі. І знайшла тлумачэнне: гады напісання – 1995-2021. Мяркую, кніга была…

Касяк Канстанцін

Самаізаляцыя. Канстанцін Касяк

Гадоў з 20 таму я называў творы Глобуса аўтапартрэтнай прозай: як бы і не мемуары, як бы і не дзённік, а так, успаміны, абразкі, думкі. Менавіта такім аўтапартрэтам ёсць “Самаізаляцыя”. Такія сабе думкі-развагі-успаміны. Мы, канешне, прывыклі чытаць “аўтапартрэты” масцітых літаратараў,…

Сфагнумы

Сфагнумы. Андрэй Дудко

Гэты тэкст – кавер-версія рамана “Сфагнум” Віктара Марціновіча. Зрэшты, я б сказаў, што адразу двух раманаў – яшчэ трэба дадаць і “Мову”. Сустракаем: “Сфагнумы” Андрэя Дудко. З улікам адзначанай мной “Мовы”, льга было б даць назву кшталту “Мова сфагнумаў”)) Далёка…

Ацалелы або Вясёлыя хаўтуры

Ацалелы або Вясёлыя хаўтуры. Алесь Бычкоўскі

Спадар Алесь Бычкоўскі вярнуўся ў ФБ, то самы час яго пляжыць) Напішу колькі радкоў пра ягоную новую кнігу. Выдадзена ў мінулым, 2022 годзе. Само азначэнне – трагікамічны дэтэктыў – дае пэўную вольніцу аўтару ў розных дапушчэннях і нацяжках, таму тут…