Вупыры, дамавыя, русалкі, зданні… і шмат хто яшчэ. Аказалася, яны жывуць не толькі ў Мінску)
(Ня)бачная Беларусь – кніга з дзевяццю апавяданнямі розных аўтараў. Летась я казала, што гэта не маё, але цяпер я магчыма трохі перагледзела сваё меркаванне. (Ня)бачная Беларусь спадабалася трохі больш за (Ня)чысты Мінск. Можа аўтары меней адрозніваюцца па стылях напісання, а можа такі выпаў перыяд жыцця.
У кожным апавяданні аўтары пішуць пра нейкі беларускі горад ці вёску. Не спадабалася тое, што ўсе апавяданні трохі звязаны з Мінскам (а без упамінання сталіцы нічога цікавага не адбудзецца?), але ладна, гэта ўжо такое, асабістае. Спадабалася, што амаль вас ўсіх апавяданнях ёсць нейкая інтрыга і дастаткова цікавы сюжэт.
У самае сэрцайка трапіла “За сямю пячаткамі” Алега Савошчыка (там пра Свіцязь 😍). Таксама вылучу для сябе “Магічная карчма” і “Воўчая душа”.
Раю чытаць, калі любіце нешта лёгкае, пачытаць пра такую містычна-фантастычную Беларусь.

