Крокі над дахамі. Сяржук Лясны

Крокі над дахамі. Сяржук ЛясныПромнямі сонца і ўсмешкамі людскімі крочыць вясна па палях, лясах, мястэчках і гарадах, а ў зборніку «Крокі над дахамі» з’явы прыроды і навакольнага свету ў розныя поры году шчыльна перапляліся з перажываннямі і пачуццямі паэта.

Сяржук Лясны імкнецца перадаць у вершах сваё светаадчуванне, паказаць прыгажосць у простым, дасяжную кожнаму і кожнай. Прырода і смаколікі, блізкія і каханыя людзі побач. Акрамя таго ёсць вершы вельмі эмпатычныя, для мяне гэта азначае, што аўтар прапускае чужую боль праз сябе, лекуецца прыродай, каханнем. Мяркую, і натхненне ён чэрпае ад прыроды і самога жыцця.

З аднаго боку вершы чытаюцца не проста і не хутка, з іншага боку, я крыху ведаю гісторыю стварэння некаторых, таму ў мяне ёсць ключык, бо Сяржук Лясны @serglasny сам расказаў, як ствараюцца вершы, за што яму вельмі ўдзячная. Шчырая прэзентацыя сваіх вершаў аўтарам – для чытача/чытачкі самае каштоўнае, лічу.

Не выпадкова на здымку побач з кнігай зефір (падчас здымкаў кніга не пацярпела, але агулам было з’едзена тры пакункі зефіру), бо «загойваю зефірам прыкрасць шэрай імжы».

taja_kacia.

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме