Пісьменніцкія вандроўкі. Людміла Рублеўская

Пісьменніцкія вандроўкі. Людміла РублеўскаяВядомая пісьменніца Людміла Рублеўская — аўтар шматлікіх гістарычных раманаў, матэрыял і натхненне для якіх яна знаходзіць у вандроўках па Беларусі разам з сям’ёй. У яе кнігах адкрываюцца таямніцы беларускай гісторыі, прыгажосць і багацце роднай зямлі. Пісьменніцу цікавяць не толькі вядомыя турыстычныя аб’екты, накшталт Лідскага замка ці старажытнага Мсціслаўля, але і тыя мясціны, дзе не пралягаюць традыцыйныя маршруты. Яна адпраўляецца туды, дзе даводзіцца часам прабірацца праз лясны гушчар ці балота, каб паспець убачыць і занатаваць для нашчадкаў тыя каштоўныя сведчанні гісторыі, што могуць знікнуць назаўжды.

З анатацыі


Гэта кніга — сапраўдны скарб для аматараў падарожжаў па Беларусі. Яна адкрывае родны край з невядомых і таямнічых бакоў. Дарэчы, гэта выданне можна выкарыстоўваць як даведнік, дзякуючы адзначаным геалакацыям.

Паводле слоў кіраўніка УП «Выдавецтва «Беларусь» Аляксандра Карлюкевіча, па жанры гэта гістарычны краязнаўчы нарыс.

— Цікава, што некаторыя з гэтых матэрыялаў упершыню пабачылі свет са старонак газеты «Звязда». З цягам часу яны зацікавілі наша выдавецтва. І мы, наколькі ў нас хапіла сіл і разумення, усё самае лепшае ўклалі ў гэту кнігі, — адзначыў ён.

Сама пісьменніца падзялілася, што гэта кніга атрымалася, дзякуючы таму, што яна глядзіць на родную краіну вачыма ўлюбёнымі.

— Я шмат падарожнічала і да гэтай кнігі. Але гадоў 5 таму ў нас склалася адмысловая сямейная каманда: зяць, дачка і ўнук. Мы доўгія гады ездзілі штотыдзень па суботах і нядзелях. Зяць любіць рабіць сюрпрызы. Ён да апошняга не гаворыць, куды мы едзем. Пасля наведвання пэўных мясцін у мяне пачынаецца наступная фаза: я пачынаю даследаваць, дзе ж мы былі і што бачылі. Усплываюць неверагодныя факты, якія пасля пераходзяць у мае мастацкія творы.

Па словах пісьменніцы, асаблівая цікавасць праекта ў тым, што ён даступны ўсім.

— Кожная сям’я можа праехаць па нашых слядах. Галоўнае — каб вельмі хацелася, — заключыла яна.

Лізавета ГОЛАД

Ну вось, вандравалі мы , вандравалі па роднай Беларусі, і вынік: выйшлі мае “Пісьменніцкія вандроўкі”! Расповед пра нашы сямейныя падарожжы і пра беларускую гісторыю) Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да з’яўлення такога шыкоўнага выдання! Выдатны дызайн, шмат фота, шмат сюжэтаў) Спадзяюся, пачытаеце, і кудысь захочацца з’ездзіць)

rubleuskaja

 

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме