
Нарэшце маю асобнік гэтай кнігі і магу пра яе зрабіць пост! “Матулін дзень” – добрая і простая (але ў найлепшым з сэнсаў) гісторыя. Гэта тое самае камфортнае чытанне, якое будзе прыемным і дзецям, і бацькам.
💛 Шчаслівая сям’я, трайняты, уключаны ў сямейныя справы тата, стомленая мама (ну вядома ж – трое пяцігадовых у хаце!) і Матулін дзень неўзабаве. Вакол яго ўсё і адбываецца. Дзеці збіраюцца павіншаваць маму і цікавяцца, што б мама хацела атрымаць у падарунак. Мама кажа: “…можаце падарыць мне заўтра трохі спакою”. Але дзеці чуюць па-свойму.
😅 Дзіцячая дыскусія прыходзіць да таго, што мама хоча штосьці памерам з пакой. А што гэта можа быць? Слон, аўтобус, тэатр… І Янік, Яся і Ягорка рыхтуюць для мамы спектакль. Які будзе мала нагадваць штосьці спакойнае, але падорыць незабыўныя імгненні ўсёй сям’і і зробіць усіх яшчэ трошачку бліжэй.
✨ Ну а самае чароўнае – напрыканцы. Бо дзеці, натхнёныя поспехам, збіраюцца тату зрабіць сюрпрыз, бо тата сказаў, што нават не ўяўляе, якое можа быць дарэнне на Дзень бацькі.
📌 “- Трэба і тату зрабіць свята, – сказаў Янік.
Прыдумаць сюрпрыз, – пагадзілася Яся.
Нешта там з дарэннем, – удакладніў Ягорка.
І яны вырашылі падарыць на Татаў дзень менавіта гэта: не з-пакой, а з-дарэнне”.📚 Вельмі спадзяюся, што Надзея Ясмінска напіша кнігу і пра з-дарэнне 🙂
👌🏻 Вясёлыя ілюстрацыі Тані Багданавай, лёгкая мова, вясёлы сюжэт – выдатнае чытанне для аўдыторыі 3+.
Гэта першая кніжка якую прачытала мая дачка Эмілія сама.
У кніжцы гаворыцца пра дзяцей трайнятак,якія захацелі зрабіць падарунак сваёй маці у “Дзень Маці”.
Мама сказала не рабіць не якіх падарункаў, яна хоча толькі трохі спакою.
Калі надышоў вечар тата з мамай пайшлі спаць. Дзеці рашылі зрабіць падарунак, знялі шторы з акна, павесілі на вяроўку між двух’ярусны ложкам і шафай. Перакінулі стол,падсунулі да сцяны і начапілі востра канцавыя каўпак на ножкі, так атрымаўся замак з вежамі.Накруцілі каляровых кветак з паперы і павесілі іх усюды,так вырас чароўны сад.Так у дзяцей атрымаўся тэатр.
А раніцай ,калі засвяціла сонейка, яны пабралі лыжкі і пайшлі будзіць бацькоў. Ад здзіўлення і пярэпалаху, бацькі не маглі нічога сказаць. Маме спектакль вельмі спадабаўся, яны усе разам сыгралі у гульню, а потым матуля з трайнятамі пайшла спаць у соннае царства. А потым усе разам дружна разабралі тэатр
Такі падарунак матулі запомніўся надоўга.
Кніжка вельмі цікавая, на кожнай старонцы малюнкі.
Я ведаю што кожная маці захоча яе пачытаць свайму дзіцяці.
Я яе прачытала толькі сёння, а дачка Эмілія прачытала зразу як яна нам прыйшла. І яна вельмі давольная кнігай. Ёй яна падабалася, а яшчэ тое, што яна напісана на беларускай мове.
Любіце чытаць кнігі на беларускай мове? Якія яшчэ кнігі пажадаеце?
За кнігу вельмі дзякую @papury.bel_new

