Сплюшка і Каралева жахаў. Марыся Вярцейка

Марыся Вярцейка.…Маленькі лянівец Сплюшка не самае папулярнае зверанятка ў школе. Са Сплюшкам не надта хочуць сябраваць, бо ён засынае ў самых нечаканых месцах: на арэлях, пры стале за кубкам гарбаты, у садку сярод кветак… Але пакуль ніхто не здагадваецца, што Сплюшка мае важную і адказную працу не для баязліўцаў: уначы ён бароніць сны іншых зверанятак, каб туды не прабралася Каралева жахаў з сваімі памагатымі…

————————–

Ну калі ж яшчэ пісаць-чытаць пра Сплюшку і жахі, як не ранкам панядзелка?) Калі дзеці паадведзеныя ў садкі-школы, ранішняя кава выпітая, наперадзе працоўны тыдзень а да пятніцы і ўсякіх прыемнасцяў, запланаваных на выходныя, яшчэ вох, як далёка)

А перад намі тым часам чарговы шыкоўны і малавядомы твор сучаснай беларускай літаратуры для дзетак. Сюжэт круціцца вакол гераічнага ляніўца на імя Сплюшка, які такі Сплюшка, бо ў той час, пакуль астатнія звераняты міла пасапваюць у падушкі, змагаецца з начнымі жахамі, каб сны зверанятаў былі добрыя, светлыя і прыемныя. Без спойлераў.

Напісана – добра. Чытаць цікава, ды й сама казка са ўсіх бакоў класная. З некалькімі лагічнымі віткамі сюжэта, адэкватнай працягласцю на пару вечароў,    прыемнымі ілюстрацыямі ў прыемнай жа, не агрэсіўнай каляровай гаме, цудоўнымі персанажамі і ненавязлівай павучалкай у аснове.

За мінус можна прыняць мяккую вокладку, але як на кніжку “для сябе” – гэта хутчэй плюс, бо цвёрдая вокладка падвысіла б кошт удвая. Ну а любімыя кніжкі мы не рвём, не мнём, зубкамі не грызём, праўда?)

Рэспект @technalohija.publisher за выданне, @rainy.me – за кніжку, а нам – за тое што напісалі ды расказалі. А вам – за тое, што набылі і зматывавалі нас усіх пісаць, выдаваць, фоткаць ды расказваць і надалей. Ага?

Cudoǔnia


Аўтарка пра сябе і кніжку

Сябры, у выдавецтве @technalohija.publisher нарэшце выйшла мая кніга “Сплюшка і Каралева жахаў”…

Я праілюстравала шмат кніжак і часам пісала вершы. Але гэта першая кніга, якая мая цалкам, ад задумкі да ілюстрацый. Я моцна ўклалася ў яе, і ў гэтай кнізе – уся я. Таму гэта вельмі значная падзея для мяне, і я спадзяюся, што вы падзеліце гэтую радасць са мной. Будзе прыгожа ✨

Марыся Вярцейка

Пакінуць адказ