Свінні. Аляксандр Чарнуха

Невядома, ці напраўду кожны журналіст марыць напісаць раман, але Чарнуха напісаў. Былы аўтар буйнога інфапартала ператварыў уражанні ад паездак па Беларусі ў дэбютны сатырычны раман. Звышсмела: дэбютаваць у прозе адразу з раманам, ды яшчэ і сатырычным. Да таго ж Чарнуха ў прадмове піша, што аддаў на працу ўсяго 7 месяцаў. Гэта ўражвае.

Але і вынік адпаведны. У мастацкім сэнсе тэкст прайграе любому з ужо названых: кампазіцыя непрадуманая, сюжэтныя лініі зліваюцца ў шэрую масу, увагу не трымаючы зусім, — толькі маючы трэніраваную сілу волі, можна прасунуцца далей за першы раздзел. Гісторыя мёртвая, драматургія падпёртая змушанасцю: штосьці адбываецца, бо так трэба аўтару.

Стыль можна было б назваць эклектычным, але на справе гэта спроба скапіяваць стыль рускай сатыры 1920-х, калі пісалі маладыя Ільф, Пятроў, Булгакаў. Для гэтага Чарнуху не хапіла вастрыні ў адчуванні смешнага — калі казаць пра фактуру; самакрытычнасці і густу — калі казаць пра мову. Там, дзе ў класікаў свежасць і вастрыня, у Чарнухі — вялая другаснасць.

Самае страшнае, што рыторыка аўтара сугучная перадавіцам “Мінскай праўды”.

Чаму так? Таму, што Чарнуха застаўся паверхневым, не зразумеўшы розніцу паміж пісьменнікам і журналістам. Ён піша не з пазіцыі гуманіста, а з пазіцыі выкрывальніка. Там, дзе трэба зразумець з’яву, ён намагаецца арыгінальна яе абсмяяць. Гэта заўжды гучыць кепска, нават калі ты майстар слова. А Чарнуха ім пакуль не з’яўляецца.

Злы смех рэдка бывае таленавіты. Калі б Сервантэс быў злы, яго раман быў бы шараговай пародыяй на рыцарскі эпас. Што да стылю:

“Ответственные люди готовы были скрыть этим сайдингом дыры в асфальте и бюджете, душевные раны и собственные косяки. Уложили бы заподлицо так плотно, что внешний порядок заслонил бы своим пластиковым телом всю жизнь. Но прогресс не поспевал за мыслью чиновников, поэтому приходилось как-то крутиться”.

Стылістычныя “перапады” не ствараюць камічны эфект, таму што аўтар карыстаецца прыёмам бязмэтна, праз увесь тэкст, чым нагадвае дзіця, якое, вывучыўшы новае слова, паўтарае яго бясконца. Тое ж з канцылярызмамі: як мастацкі прыём яны працуюць толькі ў выпадку, калі для іх знаходзіш арыгінальны ракурс, а не механічна пераносіш з плоскасці побытавай у мастацкую. Шмат у чым Чарнуха паўтарае памылкі Марціновіча, але ў таго, прынамсі, моцныя рэдактары.

Крыніца


У “Свіннях” усё вельмі пазнавальна: і чыноўнікі, і завадчане, і вёска. Настолькі пазнавальна, што я не магла смяяцца – толькі горка ўсміхацца. Плакаць, як хтосьці пісаў на goodreads, таксама не хацелася.

📕 Сюжэт: у райцэнтры Груздзева надзвычайная сітуацыя – у адной з вёсак, дзе месціўся свінакомплекс, памерла ўсё пагалоўе. Людзі ў роспачы, бо свініна была асноваю рацыёна груздзеўца. Кіраўніцтва раёна пачынае ўсе тыповыя маніпуляцыі: замоўчваць, крытыкаваць, ціснуць, караць нязгодных.

🐽 Аляксандр Чарнуха стварыў з дзясяткі два яркіх персанажаў. Яны ўсе даволі брыдкія. Альбо нягеглыя і вартыя жалю (але жалю мне на іх шкада). І прозвішчы ў іх адпаведныя. Кіраўнік раёна – Невідзьмо, яго ніколі няма на месцы, бо ён ці то па справах, ці то ў санаторыі на аздараўленні… Мясцовая міліцыя – усе з прозвішчамі Кавалёў, але не сваякі. Прыкладна з сярэдзіны кнігі яны пачынаюць насіць балаклавы і ўжо самі не ведаюць, дзе які Кавалёў. А яшчэ ёсць мясцовыя журналісты (Кіпелаў, Круцкіх), дырэктарка школы, кіраўніца дома культуры і завадчане, што працуюць на прадпрыемстве па вырабе ўтулак для камбайнаў, якія ўжо знялі з вытворчасці. І гэтак далей, і гэтак далей.

📝 Тое, што мяне ўразіла – сакавітасць і дакладнасць трасянкі. Прынамсі, менавіта так размаўляюсь у нас у вёсцы на пошце, у краме ды сельсавеце. Гэта вялікая і карпатлівая праца, зробленая, на мой погляд, бліскуча. Дарэчы, кніга першапачаткова напісаная па-расейску, на беларускую пераклаў Алесь Плотка.

✔️“Свінні” – гэта канцэнтрат беларускай рэачаіснасці. Не ўпэўненая, ці цяперашняй, бо сама ўжо амаль год не ў Беларусі.

📕 Ці раю чытаць? Так, раю. Напрыклад, каб крыху прыцішыць тугу па радзіме, альбо каб крыху асвяжыць успаміны (гэта горкая іронія, як што). Унутры Беларусі я б, напэўна, чытаць кнігу не стала.

kniznyja_razmovy


 

Выпускайце грыб! Аўтар удала пераклаў падзеі ў Беларусі на класіку антыўтопій. Па форме і стылі тэкст бедненькі. Першыя раздзелы мільгаюць дакучлівымі эпітэтамі – немагчыма чытаць, але трэба перацярпець. Таму што ўвесь жах і адкрыццё адбываюцца ў працэсе ўсведамлення і пазнання лёгка вядомых вобразаў. Табе смешна і тут жа становіцца не па сабе ад думкі, што ты перажываеш сюжэт “Скотнага двара” Оруэла. Аляксандр Чарнуха па-майстэрску з гэтым спраўляецца, да прычынення злавеснага паслясмаку па чытанні.

Кирилл Протасения


Свіная фантасмагорыя ў маштабах раённага цэнтра і яго наваколля. Усе персанажы выдуманыя, але супадзенняў шмат, настолькі, што занадта падазраеш аўтара ў знаёмстве з натурамі, ужо вельмі аб’ёмна і смачна выпісаны характары і звычкі гэтых фантастычных стварэнняў.

Мы часта бачылі гэтаае «Свята Ўраджаю ў Палацы працы», сутыкаліся з паказухай, патухлымі вачыма ідэолагаў і свінымі шчокамі выканкамаўскіх работнікаў, дык чаму б не пайсці далей і не выказаць здагадку, што ў адзін цудоўны дзень гэта ўсё скончыцца… Як? Чытайце

Пепсичка

Пакінуць адказ