Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі. Андрэй Скурко

Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі. Андрэй СкуркоСёння я да вас з кніжачкай з новай серыі выдавецтва “Гутэнберг”! І гэта не проста чарговая серыя, гэта кніжкі для першага самастойнага чытання, зробленыя так, каб працэс быў максімальна прыемным і простым.

❓Якім чынам? ✨ Па-першае, гэта адмысловы шрыфт EasyReading, які быў створаны для дыслексікаў. І я адчула на сабе, які ён камфортны: вочы проста ляцяць па тэксце. ✨ Па-другое, гэта тры ўзроўні складанасці. На першых двух – словы дзеляцца колерамі на склады, ёсць націскі. Ну і колькасць тэкста на старонцы павялічваецца ў залежнасці ад узроўню.

📙 “Заяц і мядзведзь едуць да бабулі” – гэта другі ўзровень. Пачынаю з яго, бо атрымалася пратэсціць кнігу на Захары😅, а саму гісторыю – на Івонцы. На другім узроўні толькі складаныя (больш за тры склады) словы падзеленыя колерамі і з прастаўленымі націскамі. Я бачыла, што Захару сапраўды было лягчэй іх чытаць. Ён не спатыкаўся і не памыляўся. Адзначу, што яму чытанне па-беларуску не вельмі лёгка даецца, бо ён увогуле не вялікі аматар самастойнага чытання, а цяпер ужо пачаў ныць, што па-літоўску яму прасцей 🙄 Калі спытала, ён сказаў, што вылучаныя колерам словы яму было чытаць складана, але мы пасля прыйшлі да высновы, што яны ў прынцыпе складаней за кароткія словы.

👨🏼 Аўтар кнігі – Андрэй Скурко, якога ўжо не трэба прадстаўляць. Ягоныя вершы выходзілі ў розных выдавецтвах, а таксама ў аўдыёфармаце не платформе “Кніжны воз” @knizhnyvoz.

📝 У кнізе дзве гісторыі: 1️⃣ Заяц і Мядзведзь едуць да бабулі і 2️⃣ яны купляюць новую машыну. Пра машыны, мяркую, шмат каму спадабаецца. Асабліва, калі маеце дома юнага/ую аўтааматара/ку. Тут будзе і лінкальн, і форд, і французскія маркі – рэно, пежо і сітраен. Ну а якую машыну купяць героі – даведаецеся, калі прачытаеце 😉

🫟 Кніжка невялікага фармату з класнымі ілюстрацыямі. Іх зрабіла беларуская ілюстратарка Марыя Платонава @platonovamaryia (раней выходзіла кніжка пра Хрушча ў гэтым жа выдавецтве з яе ілюстрацыямі).

👌🏼 Карацей, у мяне самыя прыемныя ўражанні ад серыі. Застаецца пажадаць выдавецтву паболей кніжак у ёй – на кожны ўзровень!

kniznyja_razmovy

 

 

Пакінуць адказ