Гiсторыя Майго Сэрца – Аліса С.

Гэта кніга-медытацыя, кніга-барацьба. Гісторыя пра тое, як у свеце адбываюцца розныя змены, не заўсёды для нас прыемныя. Часта мы можам іх адчуць, але заўсёды можам спыніць.

Часам нам здаецца, што зло перамагло канчаткова, але гэта не так.

Што ноч цямней за ўсё перад світаннем.

(з анатацыі)


Ад аўтара

Калі я была маленькая, увесь час я прыдумляла гісторыі і хацела быць пісьменніцай. Нават пісала свае раманы ў ворде, рэкорд — 12 старонак тэксту. Але 12 старонак у 12 гадоў гучыць як неблагі рэзультат.

Канешне, пісьменніцай я не стала тады, але прага да казак і розных гісторый засталася са мной.

І пераключылася на коміксы і графічныя навэлы.

Шмат гадоў я марыла пра сваю кнігу, але ўсё ніяк.

І вось.

Спачатку пераезд і нараджэнне сына.

Потым — вайна. Памятаю, як я сядзела з двухмесячным сынам на руках і пісала казкі, каб не адчуваць боль вайны. І потым…доўгі шлях з ілюстрацыямі.

І нечаканая згода выдавецтва надрукаваць кнігу…

alisa_catelf.


Гэту кнігу мне параілі з цеплынёй і любоўю.

Я баялася знайсці пад вокладкай стандартную тэрапеўтычную казку, напісаную для аўтара, а не чытача.

Але я сустрэла ўніверсальную, архітыпічную гісторыю, амаль міф. Пра:

– змаганне святла і цемры,

– пяшчоту, што зрабілася сілай,

– і пра каханне, мацнейшае за смерць.

Казка вельмі камерная і асабістая.

І, здаецца, яна такі мае нейкі тэрапеўтычны эфект. Бо 5 хвілін, патрэбныя каб цалкам усё прачытаць, дадаюць кроплю надзеі і веры ў будучыню.

selene_sergeenko.

 

Пакінуць адказ