Слімак LIV-ты нараджаўся 29 кастрычніка, у Ноч расстраляных паэтаў…
У гэтую ж ноч ён пачаў чытаць новую кнігу Ганны Севярынец “Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота”.
Паколькі прэмія “Добры Слімак” наша, то і ўручаем мы яе, калі атрымаецца і каму захочам. А 5 лістапада 2024 года мы ўручылі сваю прэмію паважанай Hanna Sieviaryniec як аўтару кнігі “Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота”.
З чым шчыра і віншуем спадарыню Ганну!