Слоў моб. Дзяніс Трусаў

Слоў моб. Дзяніс ТрусаўТрэцяя кніга Дзяніса Трусава — паэта і музыкі, які нарадзіўся ў 1978 годзе ў Наваградку, жыў у Горадні і Варшаве, Язеве, Штабіне, а з 2016-га жыве ў Ханоі, — гэта інтуітыўны суплёт вершаў, песень, лірычных мініяцюр і навел на англійскай, беларускай, в’етнамскай, польскай і рускай мовах.

Аўтар у сваёй творчасці працягвае традыцыі Веліміра Хлебнікава.

З анатацыі


Відаць, гэта пераможца ў намінацыі “Самая незвычайная кніга” з прачытаных у 2026 годзе.
Я адчула нейкае падабенства з апавяданнямі Алана Эдгара По і нават з творамі Франца Кафкі.
Ёсць над чым падумаць. Густы тэкст, шматслойны. Пад вокладкай і проза, і паэзія. А таксама — апроч нашай любімай беларускай мовы — англійская, польская, руская (мала, драбіначкі).⠀
Пра што кніга — так і не скажаш адразу. Пра пачуцці, відаць, пра уражанні, эмоцыі, успаміны. Такія творы вучаць нас запавольвацца і прыслухоўвацца да свайго ўнутранага голаса, да стуку сэрца.
Можна перачытваць — і будзе цікава.
“Слоў моб” раю прыхільнікам сучаснай літаратуры, аматарам мастацкіх эксперыментаў, творчым асобам.

volia_pisha.

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме