Русалкі клічуць.  Зараслава Камінская

Русалкі клічуць.  Зараслава Камінская💁 Хачу сказаць, што гэта тая самая кніга, якая, як русалка, сама здольна зачараваць і зацягнуць у сваю глыбіню. Паважаны чытач, калі ты возьмеш яе ў рукі і паглыбішся ў тэкст, выплысці ў цябе ўжо няма шансаў! ❌

Я папярэдзіў!

Нават у мяне са сваім “нечытуном” атрымалася не проста дачытаць аповесць, але і атрымаць незвычайнае задавальненне! 🖤

Але што тут незвычайнага, я адкажу па пунктах.

👉 Аповесць у жанры этнатрыллер (ці багата такога ў белліце?).

👉 Бачна любоў аўтаркі да беларускай мовы і культуры.

👉 Фальклор, містыка, русалкі і дэтэктыў перапляліся ў вельмі да жудасці смачны кактэйль.

👉 Вясковы вайб.

👉 Сакавітыя выразы, трапныя метафары, пісьменніцкае майстэрства аўтаркі.

👉 Праблемы мінуўшчыны і сучаснасці.

👉 Невялікі аб’ём (для тых, у каго няма часу на вялікія раманы, а прачытаць нешта такое хочацца).

👉 Ну і вішанька на торце: сярод персанажаў вы сустрэнеце не абы каго, а саму Алену Кіш! Толькі ўявіце!

Атрымалася сапраўды жудасная гісторыя, якая прымусіць бегчы дрыжыкі па скуры ад жаху. 👻

І гэта толькі дэбютная кніга Зараславы Камінскай! 🔥

🤔 А ці будуць мінусы? Ёсць тут адзін: калі толькі вы перагарнеце апошнюю старонку, вам тут жа захочацца прачытаць яшчэ нешта падобнае 😁

Вялікі дзякуй @zoreslava_ за такую шыкоўную гісторыю! 😍

5/5 ⭐

serg_by_books.

 

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме