
❤️🩹Вунь птушкі тыя… І тыя разумныя жывёліны. …па ўсім свеце лётаюць, нават у Афрыцы бываюць. Маленькія такія, а дарогу дадому заўсёды знаходзяць. А вы што? Дарогу дадому зусім паўплывалі…
❤️🩹 Толькі вось ад сябе не бяжы, не ашукваць сябе, не хавайся за межамі, не шукай свайго шчасця далёка, часта тое, што нам сапраўды важна і трэба, знаходзіцца куды бліжэй, чым мы думаем.
Спачатку падалося, что гэта будзе звычайная кіношная гісторыя са шматлікімі клішэ, але не, проста падалося…Вікторыя Кляўко стварыла не проста «вясковы раман», як яна сама яго назвала, а гісторыю-выпрабаванне.
Галоўная гераіня — паспяховы прафеса р у Германіі, у якой ёсць усё, акрамя шчасця. І вось адзін званок з Беларусі пераварочвае яе ідэальны свет: маці ў бальніцы, інсульт, а значыць — трэба вяртацца. Вяртацца туды, адкуль яна так доўга і свядома ўцякала.І вось Марыя разглядае стары хаты, сустракае знаёмыя твары, успамінае тое, што старалася забыць. Гераіня перажывае не проста страту маці — яна сустракаецца са сваім мінулым, якое не прымала, адмаўляла, лічыла «нявартым» увагі. А яно — вось яно, жывое, цёплае і такое роднае.
Ёсць у творы і каханне. Не гламурнае, не кіношнае, а сапраўднае — тое, што жыве праз гады, праз адлегласці, праз маўчанне. Марыя стаіць перад выбарам: вярнуцца ў Германію, дзе яна «дасягнула ўсяго», ці застацца тут, дзе яе чакае чалавек, які любіць яе проста так. Без навуковых ступеняў, без кватэр і прызнання. Прыемна, што Вікторыі Кляўко не прыніжае вёску, не робіць з яе экзатычнае месца. Яна піша пра яе з цеплынёй, павагай, разуменнем.
Гэта кніга для тых, хто вырас сярод палёў, хто ведае смак хатняга малака і гук начной цішыні. Але яна і для тых, хто жыве ў горадзе, хто забыўся, што такое карані.
«Вырай» — гэта не пра рай пасля смерці. Гэта пра рай, які можна знайсці тут, калі перастанеш уцякаць ад сябе. Чытайце. Але рыхтуйцеся, што яна не адпусціць вас хутка. Яна будзе трымаць, пакуль вы не заглянеце ў свой уласны вырай. Прыемнага чытання! 👋 @eta_belka дзякуй за кнігу!🌹
Гэта кніга зацікавіла мяне ў першую чаргу тым, што ейную аўтарку абвінавацілі ні многа ні мала, у плагіяце сюжэту. Не помню, з каго пачалося, але “навіну” падхапілі і панеслі, яна загучала з прасаў электрычных і вугальных, далібог. Нават пабеглі “журналісты” пытацца ў Евы Вежнавец: а вы ведаеце, што аўтарка з Беларусі сплагіяціла ваш сюжэт? А што вы будзеце рабіць?”. Бяру слова “журналісты” ў двукоссе, бо гэта насамрэч не журналістыка – нешта там пачытаць у анонсе і рабіць высновы. Зусім як вядомае: “Не чытаў, але асуджаю”. Як гэта вельмі часта бывае, анатацыя кнігі зусім не пра гэту кнігу. Пафасу насыпалі жменямі, не шкадуючы, але тэкст, мякка кажучы, трошачкі не пра тое. У дужках заўважу: не называю тэкст раманам, гэта, безумоўна, аповесць, якую льга і трэба б было скараціць сама мала на трэць.
Дык вось, як той казаў, з усёй адказнасцю кажу: сюжэт “Выраю” падобны да сюжэту балотнай казкі Евы Вежнавец, як фігурнае катанне да балету. Ну, быццам жа аднолькава ўсё: і там, і там гэтакія во касцюмы бессаромныя, дзеўкі ногі задзіраюць, ажно ўсё відаць, а мужыкі іх хапаюць, лапаюць за такія месцы…
Тут я не столькі бараню аўтарку “Выраю” (хоць і гэта трэба рабіць!), колькі мне прыкра і гідка ад непрафесійнай дураты асобных работнікаў СМІ, якім сёння, бачыцца, галоўнае, каб што гарачае, зыркае, уежнае для peoples.
У Евы Вежнавец гераіня – алкагалічка, едзе з-за мяжы дахаты, бо баба памерла.
У Вікторыі Кляўко гераіня – прафесарка, едзе з-за мяжы дахаты, бо ў маці – раптоўны інсульт.
Прабачце, калі з-за гэтага падабенства трубіць аб плагіяце, то час казаць пра поўную дэградацыю журналістыкі як прафесійнага занятку.
А далей гісторыі ўвогуле не маюць і самага малога падабенства. Як кажуць, кнігі і побач не стаялі.
У Вежнавец – драма, сацыяльная і нацыянальная, страшная балотная казка.
У Кляўко – гісторыя жыцця і кахання, (не)сяброўства і (не)любові. Я б сказаў: меладрама. Прычым, класічная, з паступовым даставаннем шкілетаў з шафы.
Што тычыцца самога тэксту Кляўко, скажу хіба, што гэта – дэбют, плюс да ўсяго з далёка не самым добрасумленным перакладам з рускай мовы на беларускую. Усе тыя думкі і заўвагі, якія ў мяне ўзніклі падчас чытання і пасля яго, я выказаў пры сустрэчы з аўтарам, паўтарацца мне тут не хочацца…
В. Г.
Я вельмі доўга намагалася напісаць водгук на кнігу “Вырай” Вікторыі Кляўко @eta_belka .
У чым праблема? Мне падавалася, што пасля маіх слоў, што мне не заходзіць Караткевіч, ніхто мае літаратурныя меркаванні не будзе сур’ёзна ўспрымаць. Але, калі вы дагэтуль са мной у маім Караткевіч-free Інстаграме, нікуды не разбегліся пасля тых сторыз, то я ўсё ж паспрабую падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.
- Я вельмі баялася расчаравання перад знаёмствам з кнігай, бо ведаю Вікторыю асабіста і тая мне вельмі падабаецца. Пасля прачытанага Віка мне падабаецца яшчэ больш!
- Я чытала гэтую кнігу на кожным перапынку паміж сазвонамі 🇬🇧, у кожную вольную хвіліну і не магла адарвацца. Прачытала за 2 дні. Апошні раз я так чытала “Гары Потэра”, калі мне было недзе 22.
- Шчыра прызнаюся, я плакала. Шмат плакала. У кнізе, можна сказаць, хэпі энд, але падчас чытання плакалі амаль усе, з кім я абмяркоўвала “Вырай”.
- Я бачыла і адчувала падчас чытання ўсё тое, пра што пісала Вікторыя – вельмі трапныя і дэталёвая апісанні.
- Адразу, як дачытала кнігу, набыла экземпляр для сваёй мамы і экземпляр яшчэ для аднаго чалавека. Сваю захоўваю на палічцы, бо тая з аўтографам аўтара – вялікая для мяне каштоўнасць. Дарэчы, кніга была выдадзеная выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, і яе можна пазычыць пачытаць у дзіцячых бібліятэках Беларусі. Катэгорыя 16+.
- Нават мне шчымліва захацелася дадому падчас чытання, а я, на хвілінку, жыву ў сваім родным горадзе, дзе жывуць мае бацькі і дзе жылі татавы бацькі. Я зараз максімальна дома🤣
- Я ўсё круціла ў галаве, які зрабіць здымак да гэтага допісу. Доўга круціла-перажоўвала розныя варыянты. Напэўна, тыдні 2 тым сябе забаўляла. А сёння раптам схапіла сваю каштоўную кніжку і пабегла пад дажджом да дрывотні ў двары рабіць фота. Лячуваласыназад і думаю: “А лепшы здымак і не прыдумаць! Бо кніжка вось менавіта пра тое!”
Калі вы яшчэ не чыталі “Вырай”, ведайце, што я вам зайздрошчу.
Усё.

