Колькі б ні было выданняў беларускіх народных казак, іх заўсёды будзе мала, бо гэта такі скарб, які мусіць быць у кожным доме Беларусі! Але вельмі хочацца, каб вы звярнулі ўвагу вось на гэтае новае, 2026 года, выданне казак ад выд. Беларуская навука ў апрацоўцы Юрыя Пацюпы 🙏😍
Па-першае, усе 28 казак, якія размешчаны ў гэтай кнізе, – проста нейкі цуд! У мяне перахоплівала дыханне ад замілавання! Папраўдзе невычэрпная крыніца народнай мудрасці, гумару і хараства 🥹🔥. Нават тыя казкі, якія вы раней, магчыма, сустракалі (Рукавічка, Зайцава хатка, Залатое яечка, інш.) тут гучаць па-асабліваму, па-новаму. Але большасць казак, я ўпэўнена, вы раней нідзе не чыталі!
Па-другое, казкі апрацаваў, а гэта значыць зрабіў чытэльнымі на паперы, наш вядомы мовазнаўца, літаратуразнаўца і паэт Юры Пацюпа, бо як вы ведаеце, казкі – гэта вусная народная творчасць і іх запісвалі этнографы і энтузіясты, ходзячы па вёсках і слухаючы нашых бабуль і дзядуль. Юры Пацюпа зрабіў усю магчымае і немагчымае, каб захаваць тую неверагодную мілагучнасць, моўнае хараство і мудрасць народнай казкі. Апроч таго, тут ёсць казкі-забаўлянкі (я іх так назвала), яны рыхтык жывая гульня, якая дайшла да нас праз стагоддзі.
Па-трэцяе, сама кніга вельмі прыгожая❤️. Цвёрдая вокладка, якасная папера, буйныя літары і найцудоўнейшыя ілюстрацыі Маі Пейхвасэр (Пракаповіч)👏😍 @majapiejchvaser Суцэльная асалода чытаць і гартаць! На кнізе стаіць пазнака 6+, але можна чытаць і малодшым дзецям, каб знаёміць іх з нашым скарбам, нашай спадчынай, нашай Беларуссю 🙏😍

