Я прачытала кнігу ўжо даволі даўно, але ўсё не падбяру словы, каб расказаць пра свае ўражанні. Але скажу адразу: гэта той выпадак, калі дакладна трэба чытаць самому, каб разабрацца 👌🏼
📙 Кніга незвычайная, падманлівая, трыгерная, саркастычная, фрагментамі смешная. Я пачынала яе чытаць даволі бадзёра, але пасля першай траціны спынілася. Мне стала складана. На асабліва трыгерным (для мяне) моманце я яе адкала і вярнулася толькі праз некалькі тыдняў.
🫣 Краіна-востраў у цэнтры Еўропы, пра якую складана штосьці ўцямнае зразумець замежнікам, суседняя брацкая краіна, якая быццам бы значна бліжэй ментальна, пазнавальныя лакацыі, знаёмая архітэктура – абстрагавацца ад уласнага досведу наўрад атрымаецца.
👥 Персанажы яркія, утрыраваныя, спачатку з іх нават смяешся, але далей у мяне ўжо не атрымлівалася смяяцца: адных герояў было шкада (і гэтае шкадаванне мае вельмі розныя адценні), іншыя раздражнялі, злавалі, пужалі.
😎 Сюжэт даволі хітра закручаны. Мяркую, гэта акурат можа спадабацца і трымаць увагу. Але з маёй галавы ён быццам бы выслізгваў. Мне падаецца, я яго ўсё ж не зразумела так, як магла б. Быццам бы хуценька абыйшла па перыметры – з-за таго, што мяне шмат што трыгерыла, не занурылася ў яго як след.
✅ Паўтаруся: чытаць – раю, але зусім не гарантую, што вам спадабаецца 😅
Спачатку кніга выглядала затлустым троллінгам. Настолькі затлустым, што хацеў кінуць чытаць. Але раптоўна з’явілася “эйфарыя” і кніга ператварылася ў цікавы аповед з закручаным сюжэтам і буйнымі надзеямі. На жаль, канцоўка не спраўдзіла надзей. Можа, менавіта маіх надзей. Бо аўтарка хутчэй за ўсё пісала крытыку на вядомы нам IT-востраў, а я пачаў ужо спадзявацца на нешта большае, на нейкую філасофію.
Філасофіі не было, а былі падзеі 2020 года ад удзельніка, а таксама іранічны погляд на ўяўленні аб нашай краіне прадстаўнікоў іншых дзяржаў.
Чытаць было захапляльна, хоць месцамі было вельмі няроўна (быццам нехта балаваўся з перамоткай на тэлявізары), было шмат лішніх, як мне падалося, сцэн (напрыклад з нападам ваўкоў), і было зашмат непатрэбных пераробленых тапанімічных і асабістых спасылак.

