Казкi старога лецiшча. Марыя Вайцяшонак

Казкi старога лецiшча. Марыя ВайцяшонакКніга, якая мяне не адпускае💞. Я перачытваю зноў і зноў гэтыя 15 маленькіх казачак- апавяданняў- абразкоў, і на душы становіцца так цёпла-цёпла.

Што ў ёй такога? – спытаеце вы. У яе ёсць нейкае прыцягненне, – адкажу я. Калі я яе ўбачыла ўпершыню ў Акадэмкнізе, яна адразу запала мне ў душу. Але цана была кусачая, і я не купіла. Але я ніяк не магла выкінуць гэтую кнігу з галавы і праз колькі дзён вярнулася, каб купіць. Дачушцы прапанавала некалькі кніг для чытання, і яна выбрала адразу яе. Сапраўды, кніга вельмі якасная, мелаваная папера, цвёрды пераплёт, ілюстрацыі Святланы Рыжыкавай – суцельнае хараство 💖.

Я пачала чытаць і ўсё, я прапала🌌. Проста ўляцела ў сусвет, дзе пануе прыгажосць і любоў. Я наогул не ведаю, ЯК можна так чароўна пісаць. Мова, мовачка – наўпрост асалода, кожнае слова, як перліна. Такія эпітэты, параўнанні, гіпербалы і іншыя сродкі выразнасці (я ўсіх і не назову, бо не даўно вывучала іх) – я ніколі не сустракала нічога падобнага. Спачатку думала выпісаць, каб паказаць вам, але тады трэба перапісаць палову кнігі! 💯

І самае крыўднае, ведае што? Я ніколі раней не чытала Марыі Вайцяшонак, і нават чула пра яе толькі краем вуха. Думаю, што і сярод вас мала хто яе чытаў, а яна заслугоўвае гэтага, вельмі раю🙏.

Учора была ў літаратурных чытаннях у музеі Багдановіча і М.Бараноўскі чытаў яе вершы. Талент, хараство ў простым і глыбіня. Простыя словы, простыя рэчы, як яшчэ патлумачыць?

Учорашняя імпрэза была мне як знак, што я абязкова павінна зрабіць гэтую публікацыю…

Для дзяцей ад 4+ і іх бацькоў 😍

natalia_maslinka.

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме