Слодыч і атрута. Зінаіда Дудзюк

Слодыч і атрута. Зінаіда ДудзюкЯк захаваць і схаваць беларускі культурны код? Падаецца, Зінаіда Дудзюк ведае. Мне надзвычай спадабалася, як уплецена гісторыя, народная мудрасць у радкі рамана “Слодыч і атрута”. Гэта такі неймаверна квяцісты дыван, што кожны што для сябе асабліва прыгожае і цікавае знойдзе.

Што цікава? Мне не спадабаліся героі з першых старонак, а такое бывае вельмі рэдка. Звычайна я стаўлюся да герояў як да герояў: разумею, што яны жывуць сваім жыццём, і проста назіраю.

Тут жа мне ўвесь час вярэдзілі душу думкі: “Ат! Не рабі так! Ай, ну што ж ты! Лепш вось так!” Гэта цікавы, незвычайны досвед для мяне.

Потым я прыняла нарэшце герояў такімі, якімі яны існуюць у прасторы гэтай сямейнай сагі. І… адклала кнігу, хоць сюжэт і захапляльны. Баялася, каб з персанажамі не сталася чаго дрэннага.

💁🏻‍♀️ Мае водгукі без спойлераў. Таму. Спадабаецца тым, хто любіць:
💜 сямейныя сагі,
💜 класічныя раманы,
💜 кнігі пра каханне,
💜 гісторыю Беларусі,
💜 захапляльныя сюжэты.
Калі хоць адзін плюсік ёсць — смела бярыце.

💳 Мне пашчасціла набыць гэтую кнігу ў цвёрдай вокладцы на оз.бай менш чым за 10 р. (па нейкай акцыі). Сёння яна там прадаецца за 8,88 р

volia_pisha


Шукала, што б такога пачытаць на #мове і па адной назве зразумела, што кніга будзе дзяржаць у напружанні.

“Слодыч і атрута”, агульны вобраз сям’і, якая жыла ў заходняй частцы Беларусі і ў розныя гады знаходзілася то пад Польшчай, то пад Саветамі. Давялося героям перажыць вайну, акупацыю і ссылку.

Не столькі тут гістарычных падзей, колькі чалавечых лёсаў.

Дзве сястры, Зося і Каця жывуць з бацькам на хутары, працуюць на зямлі, даглядаюць гаспадарку. Маці іх загінула, калі сям’я падчас першай сусветнай вайны была вымушана выехаць у Расію.

Бацька Кірыл сціплы ў пачуццях, заняты думкамі, як дагледзіць за гаспадаркай, з дочкамі сардэчных бясед не вядзе, таму, яны вымушаны з душэўнымі траўмамі спраўляцца як могуць, самастойна.

Малодшай Зосе 14 год.

На вяселлі ў вёсцы сёстры знаёмяцца з прыгожым чарнявым хлопцам Гардзеем, і з гэтага пачынаецца вялікая гісторыя кахання і нянавісці)

Хлопцу абедзве сястры падабаюцца, ён лёгка пераключаецца з адной маладзіцы да другой і нікому нічога не абяцае. У галаве яго палітычныя планы, як заняць пасаду ў вёсцы пры польскай уладзе.  І як у скрытай камуністычнай ячэйцы пабыць.

За такія планы Гардзей спачатку адсядзіць у польскай турме за камуністаў, а потым пры саветах будзе асуджаны за тое, што быў пры пасадзе ў палякаў.

Зося і Каця будуць кахаць яго. Кожная сястра з гэтага кахання атрымае сваё.

Зося больш эмацыянальная, жыве адным імгненнем, лёгка мяняе настрой, па агеньчыках у яе вачах можна зразумець, якія пачуцці ў ейнай душы.

Яна будзе кожны раз пакутаваць пасля рэдкіх візітаў  Гардзея і вытручваць цяжарнасць ад гэтых сустрэч, а хлапец як мае быць, будзе рабіць выгляд, што так і трэба,  салодкія часы ў клуні на сене з Зосяй, або з іншай красуняй.

Каця старэйшая, больш спакойная, разважлівая, шмат чытае розных кніг і мае рацыянальны склад розуму, мае пачуцці да  Гардзея, але яе ў ложак не запросіш.

Характары галоўных герояў у кожнай сітуацыі будуць праяўляцца па рознаму.

Чытаючы якраз і разумееш, вось яно жыццё, яно не чорнае і не белае, усяго намешана, асабліва ў вёсцы, дзе жыццё заўсёды было цяжэйшае, бо трэба на зямлі працаваць, каб была ежа на стале.

Кніга і вабіць шчымлівымі і знаёмымі гісторыямі, у кожную хату ў вёсцы.

pracytana.

 

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме