Лёнькі, Ваські, Валодзькі. Віктар Казько

Лёнькі, Ваські, Валодзькі. Вікктар КазькоВось такая кніга выйшла на днях у выдавецтве Рамана Цымберава – аповесць у апавяданнях “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”.

Віктар Казько пісаў яе, як гаворыцца ў прадмове, усё жыццё: “як жылося, так і пісалася, і наадварот”. У кнігу не змясцілася аповесць пра дзетдомаўцаў “Высакосны год”,якая выходзіла асобнымі выданнямі на розных мовах стотысячнымі накладамі (толькі маскоўскі часопіс, як казаў Віктар Апанасавіч, меў наклад у 360 тыс. асобнікаў, а ў нашай “Мастацкай літаратуры” потым выйшла кніга накладам 100 тыс.), але па-беларуску асобнай кнігай так дагэтуль і не з’явілася. Трымаў у руках балгарскае выданне накладам нешта каля 40 тысячаў.

“Лёнькі…” пра лёс падлеткаў-дзетдомаўцаў, паляшуцкіх “сірот-бязбацькавічаў”. Кніга пранізлівая, месцамі эмацыйна балючая, але ў цэлым вельмі светлая, бо насамрэч яна пра, хай сабе й дужа няпростае, але – дзяцінства і юнацтва. Складаецца з трох раздзелаў — “Зачаток”, “Сталенне”, “Мы” (можна сказаць, паводле этапаў сталення герояў).

“Яны імкнуліся аднавіць перарванае дзяцінства, цягнуліся да страчанага, да дарослых. Да памяці маці з бацькам. Недалюбленыя, прагнулі ласкі, дагляду. Згадвалі, перай­малі іх звычкі, каб хаця ва ўспамінах адчуць, як матчына ці бацькава дарослая спагадлівая далонь дакранулася да іх галавы. І не знаходзячы, не адчуваючы той далоні, заходзіліся ад самоты, шыліся ў адзіноту, скрытні, схованкі. У прывідны і мройны, але свой, амаль пячорна-самотны свет. Каб хоць нечым, хоць крышачку ён нагадваў ім страчаную хату. Стваралі тое, чаго не зведалі, чаго прымусова былі пазбаўлены”.

Anatol Ivaščanka.

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

One thought on “Лёнькі, Ваські, Валодзькі. Віктар Казько

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме