Горад. Навум Гальпяровіч

Горад. Навум ГальпяровічНадзвычай цяжка пісаць водгукі на тыя кнігі, што не спадабаліся. І так, і гэтак спрабуеш, перапісваеш. Не хочацца пакрыўдзіць аўтара або аматараў яго творчасці.

⠀Але ж прыватнае меркаванне мае права на жыццё.

⠀🔺 Аб’ектыўна.

* Зборнік “Горад” месціць аповесці “Горад”, “Подых пяшчоты” і апавяданні. Яны яднаюцца тэмамі малой радзімы, дзяцінства, першых сяброў, сям’і.

⠀* Кніга будзе карыснай для тых, хто цікавіцца Полацкам, успамінамі, мемуарамі. Згадваюцца Міхась Стральцоў, Мікола Ермаловіч.

⠀🔻 Суб’ектыўна.

* Для мяне было замнога савецкага вайбу.

⠀* Не хапіла цеплыні, любові, шчырасці. Магчыма, у аўтара не было мэты перадаць іх, але чытач чакае іх ад мемуарнай літаратуры.

⠀ ⠀💜 Апавяданне, якое варта прачытаць, — “Дзве мамы”. Вы будзеце плакаць, але такая ўжо гісторыя здарылася. Яна натхняе жыць і верыць у людзей.

volia_pisha


Родны горад для пісьменніка — увасабленне яго мар і сноў, яго жыццёвай пазіцыі, яго творчага шляху. Полацк прадстае перад чытачом як высокі светлы вобраз, як выток і працяг новых дарог, памкненняў і здабыткаў. У кнігу, акрамя дзвюх аповесцей, увайшлі таксама апавяданні, прасякнутыя шчырасцю і спавядальнасцю, роздумам пра мінулае і сённяшні дзень. Кніга напоўнена пачуццямі дабрыні і шчырай пяшчоты, што характэрна для ўсіх твораў вядомага паэта, празаіка і публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь.

(З анатацыі)

 

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме