Радзіма. Данута Бічэль

Радзіма. Данута БічэльГэта кніга з новай серыі “Ветрачок”, якая выходзіць у @tsymberau.publisher. У серыі выйшла ўжо сем кніг і гэтая адна з самых, на мой погляд, удалых.

📚 У серыі выходзіць тое, што можна назваць дзіцячай класікай – і вершаванае, і празаічнае. У гэтай кнізе – вершы вядомай паэткі Дануты Бічэль. Калі вы шукаеце штосьці класічнае па форме, зразумелае, душэўнае, з базавымі ☺️, так бы мовіць, каштоўнасцямі, – то раю гэты зборнік.

🐻 Пераважна гэта вершы пра жывёлаў – пра мядзведзя, зайчыка, дзятліка, сабаку, курапатку, зуброў ды коней. Некаторыя зусім кароткія, на чатыры радкі, некаторыя даўжэйшыя, але ўсе яны нескладаныя, пасуюць для чытання ледзь не самым маленькім. Напрыканцы два даўжэйшыя вершы – пра радзіму і родны кут ❤️

✨ Вершы Дануты Бічэль з тых, што не старэюць. Гэткая неўміручая дзіцячая база з класнымі, выразнымі рыфмамі. Вось, напрыклад:

📌 Снег вакол, а ў курапаткі –
ані норкі, ані хаткі.
– Чым жывіцца? Дзе паспаткі?
Мерзнуць ногі ў курапаткі.

Альбо:

📌 Хто прыдумаў, што зубры –
беларускія цары?
Не цары – гаспадары,
у дрымучым гушчары.

🎨 Кнігі ў серыі “Ветрачок” афармляюць розныя мастакі і мастачкі. У зборніку вершаў Дануты Бічэль  ілюстрасцыі аўтарства Аляксандры Адамовіч. І яны мне падаюцца ўдалымі: чытацкая аўдыторыя тут наймалодшая, ім пасуюць буйныя, выразныя ілюстрацыі. Тут вельмі прыемны мядзведзь, зайка, птушачкі. Для аматараў – нават сіні трактар ёсць 😁. І вокладка прыемная.

kniznyja_razmovy.

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме