Старасвецкія міфы горада “Б”. Людміла  Рублеўская

Усе думалі, што жыццё імітуе мастацтва, але Людміла Рублеўская пераканала мяне, што насамрэч жыццё перш за ўсё імітуе міф. 🔥

“Старасвецкія міфы” – гэта збор з розных па сюжэце апавяданняў, падзеі ў якіх адбываюцца ў мясцечку Б. недзе ў 19 стагоддзі і з’яўляюцца перапрацоўкай антычных міфаў, але з нашым беларускім каларытам. Гучыць шыкоўна, а чытаецца яшчэ лепей. Карацей, не збор апавяданняў, а смак! 😋

Уся гэтая страва прыпраўлена такой дозай іроніі, што не спадабацца гэтыя апавяданні ну ніяк не могуць. У чытача не застаецца шансаў быць абыякавым 😁

Узяць вядомыя сітуацыі з розных антычных міфаў, дадаць ім нашага каларыту, паказаць іх у паўсядзенным жыцці звычайных жыхароў местачковага горада – гэта выдатны ход канём. Атрымалася і горка і весела, і смешна і грэшна, і рамантычна ўзнёсла і паўсядзённа іранічна. 👍🏻

Таму, калі не чыталі, то дужа раю. Чытанне багата часу не адніме. За вечар-два вы атрымаеце столькі, сколькі можна атрымаць ад вялікага раману за тыдзень, а то і болей чытання. Пры недахопе вольнага часу на кнігі (як у мяне) самае то 😅

Ёсць толькі адна праблемая якая тычыцца ўсіх збораў апавяданняў: яны ў мяне не запамінаюцца ніяк. Застаюцца толькі агульныя ўражанні. І калі не ўлічваць сваю дзіравую памяць, даю гэтаму збору ўсе 5/5 ⭐

serg_by_books.

 

 

Пакінуць адказ