📖”Гэтая гісторыя сатканая з дзіцячых успамінаў і лістоў, старога відэа і альбома з фотаздымкамі памерам 10х15.”
📖”Дзяўчынка ведала пра сябе зусім няшмат, бо была яшчэ малой. За яе ўсё ведала мама. А потым мама памерла”…
Так пачынаецца гісторыя адзінаццацігадовайі Каці пра яе першае італьянскае падарожжа… Дзяўчынка яшчэ зусім дзіця і нават не да канца ўсведамляе чаму мамы больш няма побач. Яна застаецца са сваімі бабуляй, дзядзькам і цёткай, якая працуе ў турыстычнай фірме. Праз яе клопат Каця і трапляе ў праграму дапамогі дзеця -сіротам і на месяц адпраўляецца ў Італію.🇮🇹
Але…казачная ў дзіцячым чаканні Італія аказваецца зусім не такой як ўяўляла Каця.
Яна трапляе туды вясной, калі мора яшчэ халоднае. А сям’я, ў якую пападае дзяўчынка, і увогуле жыве ад яго далёка – на гары, адкрытай вятрам. Кацю адводзяць
📖 У халодны дом, дзе я не была ні госцяй, ні гаспадыняй, я была звярком, якога мылі, кармілі, апраналі, і вадзілі на шпацыр…Мяне гладзілі, жмакалі, расчэсвалі. Прыручалі.
Чаму далучаю кнігу да марафона #чытаемдадому з @taja_kacia:
Вельмі беларуская гісторыя. Яна адгукаецца познімі дзевяностымі, калі былі адкрыты шматлікія фонды, якія адпраўлялі дзяцей, пераважна з раёнаў забруджаных Чарнобылем, на аздараўленне ў Еўропу. Там яны жылі ў сем’ях, заводзілі сяброў, вярталіся ў тыя ж сем’і не адзін год.
Кніга таксама наводзіць на думкі пра дом. Пра тое, што дом – гэта месца, дзе любяць і разумеюць….
Каця ж сумуе па маме, па цётцы і бабулі і літаральна пакутуе ў гэтым, няхай часовым, доме, дзе ні яна не разумее гаворкі гаспадароў, ні яны яе толкам не разумеюць…
📖 У пакоі, дзе я жыву, нават сцены шчаслівейшыя за мяне, таму што яны ў сябе дома.
Але нездарма кажуць, што час лякуе. А можа мы ўсе паступова вучымся разумець іншых, прывыкаем да новых абставін, знаходзім падтрымку.
Калі Каця нарэшце вяртаецца ДАДОМУ, яна не адмаўляецца ад прапановы цёткі выдатна вучыцца каб паехаць у Італію наступным разам і робіць выснову:
📖 Усе ж такі ў свае адзінаццаць з вялікім хвастом я нештачкі даведалася пра жыццё!
Кніга all age, але мае папярэджанне пра эпізоды,якія могуць засмуціць самых маленькіх.