Кніжак выдатных творцаў не можа быць многа… У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак…”
Уступнае слова Тамаша Гурбы, прысвячэнні… вершы, тэксты песень, “Народны альбом”, шмат фатаздымкаў, цёплыя словы прыхільнікаў/слухачоў/чытачоў напрыканцы.
Паэтычная спадчына Міхала невялікая і змяшчаецца ў адзін томік… то малавядомых твораў у кнізе вобмаль. Але, калі ў вас яшчэ няма кнігі Анемпадыстава на паліцы, то катэгарычна раю.
А з чарговага прачытання падзялюся наступнымі тэкстамі:
*
Ад былых палацаў белых
Захаваўся толькі вецер.
Ад былых палацаў чорных
Захаваўся толькі колер.Я фарбую ў гэты колер
Свой абутак і адзеньне,
Каб у гэтым чорным строі,
Пад крывіцкім шэрым небам,
Калі хопіць вапны, цэглы,
Свой палац пабудаваць.
ЦЕМРА
Цемра
Людзі ўстаюць з ложкаў
Людзі п’юць цёплую каву
Людзі рушаць на працу
Каб адбыць там свой час
І рушыць дамоўЦемра
Людзі вяртаюцца з працы
Людзі здымаюць адзеньне
Людзі кладуцца ў ложкі
І кахаюць адно аднагоЦі самі сябе
Дай мне веру
Дай мне надзею
Дай знак таго
Што гэта патрэбна табе
Не, ня трэба ніякіх знакаў
І веры ня трэба, а толькі
А толькі крыху надзеі
Каб не памерці тут
Ад дзіўнай хваробы
Першая фаза якой
Агульная млявасьць
Другая фаза якой
Страта веры ды сэнсуТрэцяя фаза якой
Сьмерць і труна
Чацьвёртая фаза якой
Глеба ды цемраЦемра
Людзі ідуць на працу
Людзі прыходзяць з працы
Вуліца
У адной з шуфлядаў была вуліца.
Яна пачыналася вільготным паветрам,
Доўжылася плыткім сьнегам,
Уздымалася на пагорак мурамі старых камяніцаў.
Каб там, на самай вяршыні пагорка,
Ці то распачаць нябачны нам рух долу,
Ці то раптоўна спыніцца перад нябачным урвішчам.
Пэрспэктыва вуліцы была нагэтулькі дасканалай,
Што мы падпарадкаваліся агульнаму руху.I каб хто-небудзь зазірнуў на той момант у шуфляду,
To ўбачыў бы нас у канцы вуліцы на вяршыні пагорка.
Куды мы падзеліся пасьля
I што з намі сталася пазьней –
Невядома.