Хам. Эліза Ажэшка (Ядвіга Бяганская)

Хам. Эліза Ажэшка (Ядвіга Бяганская)Даволі рэдка сустракаеш твор, які выклікае настолькі вялікую буру эмоцый! Ажно перыядачна адпачываць даводзілася ад такіх эмацыйных атракцыёнаў. Таму нарэшце магу падцвердзіць, што першае знаёмства з творчасцю Элізы Ажэшка прайшло на выдатна! 🔥

Аказалася, не дарма чытачы так высока ацэньваюць гэты твор. Таму станоўчыя водгукі на яго мне цалкам зразумелыя. Так што калі вам падабаецца “Хам”, то ведайце, зараз я таксама ў вашай камандзе 😊

Раман расказвае пра лёс Паўла, звычайнага сялянскага мужыка, “хама”. Ягонае сямейнае жыццё не склалася з-за смерці жонкі, і ён, і без таго даволі сціплы і не дужа гаваркі, шчэ больш занурвае ў сабе. Ратуе яго толькі праца рыбарам.

Так бы жыў сабе і далей, але спакойнаму жыццю Паўла настае канец, калі на беразе Нёмана ён знаёміцца ​​з жанчынай Франкай, у якую пазней закахаецца ўсёй душой і сэрцам. Франка аказваецца вельмі лёгкадумнай жанчынай, таму Павел спрабуе дапамагчы ёй сысці ад заганнага жыцця і прывучыць да спакою і мернасці. Ці атрымаецца ў звычайнага “хама” выратаваць душу “паненкі”? Адказ чакае вас у кнізе 😉

Вобраз Франкі прапісаны так, што яна сваім характарам прыводзіць у шаленства чытача. Яна раздражняе, яна смяшыць, яе ўчынкі выклікаюць абурэнне. Хаця і Павел пазней таксама пачынае паказваць свой цёмны бок. Так што ён яскравы прыклад таму, як каханне можа натуральна давесці да шаленства. Фізічны гвалт таксама мы не ўсхваляем, але ўсё адно шкада Паўла. Сапраўды вельмі шкада, што так усё атрымалася непрыгожа і брудна. 😔

Увогуле гэта вельмі глыбокі раман, які закранае важныя тэмы чалавечых адносін, маральнага выбару, сацыяльных канфліктаў. Таксама мы бачым цікавых, аб’ёмных і супярэчлівых персанажаў, канфлікты паміж якімі спадарыня Эліза як выдатная сацыяльная псіхолагіня даследуе з такой дасціпнасцю, што ты верыш усяму, што адбываецца. 👍

Таксама варта адзначыць, што раман узнімае пытанні аб прабачэнні і магчымасці унутраных зменаў. Ажэшка задае чытачу важныя пытанні аб тым, ці могуць людзі змяніцца і што для гэтага трэба. 🖤

5/5 🥰

serg_by_books.

 

Пакінуць адказ