Кніжны Хома – чацвёрты лаўрэат нашай прэміі

Самага аптымістычнага звярка беларускага белліту – Кніжнага Хому – ведаюць многія. Ён не толькі шмат чытае, прыдумляе вясёлыя і цікавыя мемы, але грунтоўна выказваецца аб прачытаных кнігах. Дзякуючы яго нераўнадушнаму стаўленню да гаротнага цяперашняга літпрацэсу, мы атрымалі на сайт шмат цікавых і абгрунтаваных, цалкам добразычлівых да аўтараў кніг допісаў.

А таму слімак у якасці прэміяльнага падарунка прыпаўзае да нашага чацвёртага лаўрэата прэміі “Добры Слімак”!

Віншуем, дзякуем і чакаем новых рэцэнзій, водгукаў і нават кампліментарных цалкам панегірыкаў – Хоме – можна, бо ён белы і пухнаты.

На здымках: карціна невядомага аўтара з Хомай маладым; прэміяльны Йосіп ля доміка Хомы, якога няма, бо Хома ў  доміку;

Яшчэ раз шчыра дзякуем Кніжнаму Хоме, словы ўдзячнасці і майстру-разьбяру Уладзіміру Буракову.

Пакінуць адказ