З анатацыі:
Пра што мараць хлопчыкі і дзяўчаткі? Пра порцыю смачнага марозіва? А можа, пра новы смартфон ці камп’ютарную гульню? А ці ведаеце вы, пра што марыла адна гарэзлівая дажджавая Кропля, калі ляцела са страшэннай вышыні на зямлю? Даведаецеся пра гэта і яшчэ пра шмат што, прачытаўшы казку «Кропля ў космасе». Напісаў яе адзін чароўны дзядзька, які так даўно жыве на свеце, што, калі вашыя мамы і таты былі такія, як вы цяпер, ён ужо расказваў ім казкі перад сном! Бо жыццё – гэта цуд! Як добрая казка!
Ваш Маляваныч
Аляксандр Ждановіч, беларускі актор, зрабіуся вядомым некалькім пакаленням гледачоў дзякуючы вобразу добрага Маляваныча з культавай дзіцячай праграмы «Калыханка».
Унікальнасць гэтай кніжкі у тым, што ўпершыню актор і вядоўца выступае як аўтар.
Iлюстрацыі Эльгі Паповай.
“Кропля ў космасе” – невялічкая гісторыя пра дажджавую кропельку, якая ўпершыню ляціць на зямлю у кампаніі іншых кропляў – і такіх жа новенькіх, і больш дасведчаных. Наша Кропля разглядаецца і гарэзіць, а старэйшая Цётухна Кропля заклікае яе быць уважлівей, каб не трапіць у непрыемнасці. Бо з кропляй можа здарыцца ўсё, што заўгодна: яна можа трапіць як у мора, так і на язык якога-небудзь няўрымслівага дзецюка.
✨ Але з нашай Кропляй здараецца штосьці зусім незвычайнае – яна трапляе ў космас і становіцца ільдзінкай. Аднак не хвалюйцеся, да зямлі яна ўсё ж даляціць.
💧 Тэкст лаканічны, сюжэт незвычайны, ілюстрацыі адпавядаюць тэксту, таму кніжку можна чытаць нават маленькім дзецям. Я чытала Івонцы, якой толькі ўзімку будзе тры, і яна жыва рэагавала на ілюстрацыі. Адно што пра космас, верагодна, мала што пакуль зразумела ☺️
🎨 Калі вы чыталі кнігу “Мора ў горадзе” Эльгі Паповай, то адразу пазнаеце ілюстрацыі. А калі не чыталі, то ведайце, што намалявала “Кроплю” мастачка і аўтарка кнігі пра мора, якое з’ехала на вакацыі ў горад (кніга выходзіла сёлета ў выдавецтве “Янушкевіч” @januskevic.books і ў сторыз я пра яе нагадаю).
📘 Кніжачка тонкая, лёгкая, зручная, каб браць з сабой. Але мяккая вокладка вельмі хутка у нас пачала псавацца.