10 пытанняў пра беларускія рэкі і азёры. Алесь Бадак, Мая Пракаповіч

10 пытанняў пра беларускія рэкі і азёры. Алесь Бадак, Мая ПракаповічДзіцячы і падлеткавы нон-фікшн па-беларуску – дагэтуль даволі рэдкі звер, асабліва якасны і цікавы. Таму сёння распавяду пра серыю, якую, як выявілася, мала хто ведае 🤷🏻‍♀️

📚 Серыя “100 пытанняў пра Беларусь” заснаваная зусім нядаўна – у 2021 годзе, але першыя дзве кніжкі (пра звяроў і пра беларусаў) я чамусьці не заўважыла на паліцах, хаця рэгулярна зазіраю ў крамы “Белкнігі” на кніжныя раскопкі 😁 Даведалася я пра серыю тады, калі Мая @pra_maya_artist паказала ў сваім інстаграме кнігу пра рэкі і азёры, якую яна і намалявала.

📘 Як можна здагадацца з назваў, запланавана выдаць 10 кніжак, у кожнай – адказы на 10 пытанняў у межах адной тэмы. Кніга пра рэкі і азёры расказвае, напрыклад, як утварыліся рэкі і азёры; чаму адны з іх вялікія, а іншыя малыя; ці могуць рэкі і азёры хварэць; хто ў іх жыве; дзе знаходзілася легендарнае мора Герадота і героі якіх беларускіх паданняў жывуць у рэках і азёрах.

💙 Гартаць “10 пытанняў пра рэкі і азёры” – адно задавальненне. Унутраны эстэт усміхаецца і пяшчотна гладзіць старонкі. Ілюстрацыі і колеры загадкавыя і прыўкрасныя. Столькі цікавых, складаных вобразаў, пранізлівых позіркаў і любові на старонках…

📝 А вось ад тэксту мне б хацелася атрымаць больш. Хацелася б, каб ён быў па-іншаму арганізаваны, каб у яго была больш выразная структура, каб была інфаграфіка.

🔢 У тэксце багата цікавых фактаў, але яны не ўражваюць так, як маглі б. Лічбавыя дадзеныя губляюцца сярод вялікай колькасці словаў. А хочацца, каб тэкст быў канцэнтраваны, без лішніх словаў.

📝 Тым не менш, буду горача чакаць на працяг 🤗 Частку “10 пытанняў пра беларусаў” яшчэ можна знайсці ў продажы, дарэчы. Наступнымі мусяць выйсці кніжкі пра расліны і пра гарады і вёскі.

kniznyja_razmovy.

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме