Як падае снег, як расце трава. Алесь Аркуш

Як падае снег, як расце трава. Алесь АркушДачытала кнігу да канца. Шчыры дзякуй вам за яе і за тое, што вы зрабілі і робіце для Беларусі. Вельмі кранальна тое, што ў рамане вы раскрылі асобу Юрыя Гуменюка праз яго лісты, я не чула раней пра яго асобу. А ў лістах, напісаных ад рукі, чалавек вельмі моцна раскрываецца і можна пабачыць яго сапраўднага,  без “амуніцыі”, у якой мы ходзім у грамадстве.

Я шмат пра што не ведала, вельмі шмат, дый што казаць, я нават не падазравала, што такі двіж рабіўся ў Полацку-Наваполацку. Так, нешта недзе чула, ўрыўкамі, але агульнай карціны не было ад слова зусім. Хочацца вельмі напісаць, што мне сорамна, але разумею, што сорамна не тое, што не ведаць, а не хацець ведаць. І я вельмі радая, што белыя плямы (якіх шчэ далібог,  багата) паступова пачынаюць знікаць.

Колькі ўсяго я даведалася пра Полацк з “Тастамента Рагвалода”, а потым сядада на вушы сябрам, маўляў, а ты ведаеш, што….. так будзе і з “Мясцовым часам”, мяркую. Хацелася б шчэ больш ўсялякіх падрабязнасцяў,  храналогіі, каб хтосьці апісаў падрабязна ўсё тое, што адбывалася у канцы 80 – сярэдзіне 90 (хаця мо хто і напісаў, а я не ведаю) у культурніцкім асяроддзі праз постаці людзей і менавіта вось так, як вы, праз ўспаміны сучаснікаў, а не сухой мовай фактаў.

Я вельмі радая, што вашая кніга адбылася і што сваёй працай вы дадалі пазл ў карцінку разумення станаўлення беларускай сучаснай культуры!

Вольга С.

Пакінуць адказ