Шчаўкунок і мышыны кароль. Эрнст Гофман (Алесь Гібок-Гібкоўскі)

Шчаўкунок і мышыны кароль. Эрнст Гофман. (Алесь Гібок-Гібкоўскі)Калядны настрой у маю хату завітаў разам вось з гэтай цудоўнай кнігай. “Шчаўкунок і мышыны кароль” – сусветна вядомая казка Гофмана – выдадзена асобнай ілюстраванай кнігай! Якая цудоўная падзея! Шчаўкунка па-беларуску я чытала ў перакладзе Віктара Гардзея ў зборніку казак, слухала аўдыёверсію ў перакладзе Алеся Сачанкі. Аднак багата ілюстраванае яскравае выданне “Шчаўкунка…” бадай што ўпершыню адбылося, гэта цудоўная падзея! Дзякуй выдавецтву @otkrytaya_kniga_izd! Пераклаў казку паэт, перакладчык, эсэіст Алесь Гібок-Гібкоўскі. Пастараўся на славу. Як святочная ялінка, казка зіхаціць сакавітымі словамі, трапнымі выслоўямі. Хараство і захапленне!

А вы ведаеце, што Шчаўкунок не заўжды быў героем рамантычнай казачнай гісторыі? Спачатку гэта была драўляная лялька-арэхакол, ствараная як карыкатуру на прагнага барона – уладальніка руднікоў. Людзям вельмі палюбілася лялька, драўляных шчаўкункоў пачалі прадаваць на кірмашах, а з 1720 года наладзілі масавую вытворчасць цацкі.

Аднойчы Гофман убачыў на кірмашы шчаўкунка і напісаў чароўную казку, надзяліўшы Шчаўкунка новай рамантычнай гісторыяй. Згодна з ёй Шчаўкунок – зачараваны пляменнік хроснага…

Шмат гадоў Шчаўкунок лічыцца выдатным падарункам на свята Раства. Ён сведчыць пра тое, што за недарэчнай знешнасцю можа хавацца сапраўдны прынц, а закаханае сэрца і мужная душа здольныя супрацьстаяць злым чарам.

Пад маёй ялінкай ужо ёсць гэтае цудоўнае выданне. А хто мы такія, каб пазбаўляць сябе асалоды чытаць сусветна вядомы шэдэўр па-беларуску?

alena_masla.blog

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме