Шосты “Добры слімак” – Святлане Воцінавай

За вяртанне Элізы Ажэшкі ў Беларусь прэмію рэсурусу “Новыя беларускія кнігі” атрымала Святлана Воцінава, перакладніца кніг “Дзікунка” і “Ad Astra”.

Гэты шосты “Добры Слімак” стаўся асаблівым. Па-першае, яго атрымала адна з самых прыгожых і вытанчаных літаратарак цяперашняга часу.

Воцінава, Ажэшка, слімак

 

Другое – нашай прэміі споўніўся год. Нагода згадаць: першы Слімак быў уручаны Міхалу Бараноўскаму за серыю рэцэнзій і крытычных водгукаў, размешчаных на сайце “Новыя беларускія кнігі”. Другую прэмію атрымала Ганна Севярынец, як аўтар кнігі “Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота”. Трэці Слімак дапоўз да Валянціна Акудовіча, чацвёрты – да вядомага блогера Кніжнага Хомы, а пятая прэмія была ўручана Ігару Бабкову як аўтару кнігі “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”.

І трэцяя адрознасць нашай шостай па ліку прэміі – мы ўручалі яе ў сядзібе-майстэрні “Добрае дрэва” Vladimir  Burakov

У нас няма пэўных вызначаных правіл адносна абрання лаўрэатаў і часу абрання, не было  сцэнарыя, бо мы над такім і не замарочваліся – і ўсё давялося імправізаваць па ходзе. Але, здаецца, не асароміліся перад гасцямі. У любым выпадку, усе магчымыя шурпатасці нашай саматужнай імпрэзы па-майстрэску згладзіў музыка Алесь Камоцкі і давёў да глянцу дудар Dzianis Sukhi Дзяніс Сухі.

 

 

 

Пакінуць адказ