Кніжка-мастхэв для ўсіх аматараў машынак: грузавік, мікрааўтобус, экскаватар, смеццявоз, палівальная машына і пажарная, кадзілак і кабрыялет, і нават сіні трактар (belarusian edition 😁) – усё тое, што становіцца дужа важна і цікава, калі табе 2-3 гады.
🎨 Яркая, вялікая, кардонная – каб доўга-доўга радаваць чытачоў, нават тых, хто схільны да актаў кніжнага вандалізму. Ілюстрацыі Волі Кузьміч, з аднаго боку, вельмі блізкія да тэксту, з іншага – маюць багата дэталяў, якія будзе цікава разглядаць не толькі малечы. Назвы кніжак, надпісы на машынах, указальнікі, колеры, коцікі (асабліва адзін, які павернуты да чытача дупкай 😁), смеццесартавальны лабірынт… Вам дакладна спадабаецца 👌
🍒У вершах Андрэя Скурко файныя сюжэты: яны адначасова пра вечныя каштоўнасці (пра бабуліны грады, напрыклад 😁, ці пра родныя мясціны), але без пафасу – з блізкімі малечы сітуацыямі і добрым гумарам.
Дзе дзяецца, дзе знікае
Тое, што мы выкідаем?
Шкарлупінка ад яйка
І пакет ад малака,Ад цукерачак абгорткі,
Агурок, што быў нам горкі,
Парасон, што кот падраў,
І вазон, што сам упаў…
Ці:
Джып на тое ён і джып,
Каб памерыць ім углыб
Гразь любую і ваду,
Што на вуліцы знайду.
👵🏻 А вось гэты вершык кране сэрца кожнай бабулі:
Між гарохам і салатай
Я паставіў экскаватар.
Трэба выкапаць равок
Да грады, дзе кабачок,
Бо ў бабуліны гародзе
Не паўсюль вада даходзіць.