Хлопчык, які не меў хваста.  Віктар Марціновіч

Хлопчык, які не меў хваста.  Віктар Марціновіч.

Віктар Марціновіч зрабіў добры сюрпрыз, калі напісаў дзіцячую кнігу. «Хлопчык, у якога не было хваста» — навінка выдавецтва «Открытая книга» @otkrytaya_kniga_izd , якая прадстаўлена як экалагічная казка для хвастатых і бясхвостых.

Будзем шчырымі: мы размаўляем са сваімі гадаванцамі 🙃 і спрабуем расшыфраваць паводзіны і гукі гэтых непадобных да нас, але такіх любімых істот, якія жывуць побач.

Новы твор ад Віктара Марціновіча прапануе занурыцца ў свет, дзе жывёлы размаўляюць цалкам зразумела для чалавека.

А калі дакладней, то ў казцы хлопчык Лёша раптам трапляе ў свет, дзе ёсць толькі жывёлы. І жывуць яны нібыта «чалавечым» жыццём: у іх ёсць сем’і, ёсць свой заведзены парадак і правілы. На першым плане тут выступае сям’я катоў, якія і размаўляюць, і плаваюць пад вадой, і ловяць рыбу магнітам, і адпачываюць. (І, вядома, яны маюць хвасты. А Лёша не мае. Уявіце, якая ганьба! 😁)

А далей — яшчэ больш прыгод, сяброўства, важныя пытанні і рашэнні. Атрымалася цікавая гісторыя, пасля прачытання якой можна шмат чаго абмяркоўваць з дзіцёнкам.

У кнізе мноства ілюстрацый ад мастачкі Сабіны Быкоўскай, і яны дапамагаюць яшчэ глыбей пагрузіцца ў нязвыклы, незвычайны і жывы каціны свет.

shafa_gallery.


Гэта кніга – адно з нечаканых прыемных кніжных уражанняў гэтага студзеня.

👌🏼 Нечаканых – бо кніга шырока не анансавалася, і я толькі постфактум прыгадала, што дзесьці штосьці пра яе чула. А яшчэ таму, што гэта Віктар Марціновіч у новай літаратурнай іпастасі. І таму, што спачатку мне гісторыя падалася празмерна дзіўнай, але потым яна раскрылася як дасціпная, іранічная і – з сур’ёзным аўтарскім пасылам.

😺 Адны з галоўных герояў гісторыі – сям’я катоў. Менавіта з іх ўсё і пачынаецца. Гэтыя каты размаўляюць, плаваюць і ўмеюць дыхаць пад вадой. Рыбу здабываюць з дапамогай магнітаў. Потым у гісторыі з’яўляецца хлопчык Лёша, які загадкавым чынам трапляе ў гэты каціны свет. Дарэчы, свет не зусім каціны: побач жывуць іншыя жывёлы – зайцы, вожыкі, парсюк.

✨ Віктар Марціновіч умее прыдумляць сюжэты. І гэтым разам у яго таксама атрымалася. Атрымалася гісторыя, якая спалучае прыроду і тэхналогіі, далікатнае і смешнае (як лянівыя коцікі) і трывожна-небяспечнае (як гісторыя чалавецтва, якога ў гэтым каціным свеце – чамусьці – няма). Фінал у гісторыі быццам шчаслівы, але неадназначны, і пра яго вельмі доўга можна з дзецьмі разважаць. Асабістая адказнасць, доўгія і складаныя рашэнні ў параўнанні з хуткімі, але не зусім сумленнымі… Пра сапраўднае сяброўства і клопат пра сябра таксама можна пагаварыць.

📝 У кнізе шмат цікавых прыдумак. Як, напрыклад, рэакцыя катоў на істоту без хваста. Бо для іх адсутнасць хваста – ганьба. А яшчэ тое, як каты ўвесь час імкнуцца адпачыць, бо стаміліся 😸 Ёсць і традыцыйна-пазнавальныя дэталі, як, напрыклад, мудры стары крумкач ці парсюк, які злоўжывае алкаголем. Ну і безадказнасць чалавека ў дачыненні да жывёльнага і расліннага свету – таксама з’ява вядомая.

👦🏻 Кнігу цікава чытаць разам з дзецьмі, і тады можна спрабаваць з гадоў 6-7, мяркую. Але яна і для самастойнага чытання на ўзрост 8+ – добры варыянт.

🎨 У кнігі традыцыйнае афармленне, ілюстрацый напраўду шмат. Асабіста мне ў афармленні гэтай гісторыі хацелася б большай эксперыментальнасці, чагосьці незвычайнага. Але не кожны чытач такое ацэніць 😏

kniznyja_razmovy.

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме