Кніга складаецца з апавяданьня й двух раманаў.
Тастамэнт Рагвалода
Купляла кнігу дзеля гэтага апавяданьня. Па шчырасьці, ён мяне расчараваў. Бо гістарычны дэтэктыў на трыдцаць старонак не дазваляе стварыць ні заблытаную падзею, ні занырнуць у мінуўшчыну.
Захоп Беларусі марсіянамі
Чым далей прасоўвалася па старонкам кнігі, тым глыбей зануралася ў падзеі твора.
У рамане два галоўных героя. Адзін зь іх — Алесь Дудар. Аўтар расказвае, чым займаўся паэт у Полацаку, апавядае пра марные намаганьні стварыць філіяў Маладняка, умовы напісаньне некаторых вершаў. Чытаць цікава, асабліва калі хочаш больш даведацца пра паэта. Але мы ўсе ведаем, чым гэта скончыцца🥲
Другі герой – сучасный журналіст. У вольны, ад напісаньня артыкулаў пра партызан, час, ён любіць дасьледваць горад, асабліва падземныя лёхі. У гэтым яму дапамагае Ластоўскі. І не духоўны, а матэрыяльный. Ён літаральн ходзіць разам з героем, вядзе зь ім дыялёг.
👽Марсіяне таксама ёсьць, але ўвесь сюжэт, зьвязаны зь імі, можна зьмясьціць на 2 старонках. Ну, клікбэйтную назву трэба апраўдаць🫡
Гэта мой найулюбёнейшый раман. Калі я ў пачатку зь захапленьнем сьледкавала за сюжэтам, то ў канцы сядзела амаль як галоўны герой. Так ці магчыма склеіць феліжанку, што разьбілась на мільён аскелкаў?
Сядзіба
Што ёсьць спадчына. Тое, што было ўчора? А як наконт пазаўчора. А калі цябе нападкаюць рэчы з глыбяні вякоў, аб якіх не засталося згадак, што будзеш рабіць? І якая зь мінуўшчын зло, а якая дабро? Вось такія разважаньні нападкаюць цябе, каля гарачай печы, з кубкам духмяных зёлак у руках.
Раман складаецца з трох гісторыяў. Першая, асноўная, пра сямейную пару, што набыла хату з прывідам.
Другая — дэтэктыў пра кубак Баторыя. Ён атрымаўся нашмат лепш, чым Тастамэнт Рагвалода. Я сапраўды гадала: а хто забойца?
Трэцьця — гісторыя-успаміны галоўнага героя пра дзяцінства. Што аб’ядноўване ўсе гэтыя гісторыі? Хіба што людзі, якія не зьмяняюцца, нават калі мінаюць стагодзьдзі.
Усе гісторыі з кнігі аб’ядноўвае Полацак ХХ ст. Дакладней, вялікая любоў да яго гісторыі, краявідаў і шматлікіх згубленых скарбаў.
