Гэта кніга ўпершыню выходзіла ў 2018 годзе, а прыкладна год таму была перавыдадзена @tsymberau.publisher. А яшчэ ёсць відэа-версія ад @gavarun.by. І нам (а дакладней Івонцы 👧🏼) яна дужа падабаецца. Дзякуючы відэа яна і кніжкай зацікавілася.
📕 Калі кніга выйшла ўпершыню, Захар быў акурат патрэбнага ўзросту 😁. Але яго доўга не цікавалі ані літары, ані магчымасць навучыцца чытаць. Патрэбны былі варушняк, сюжэты і мама, якая ўсё гэта будзе чытаць. Я нават не ўяўляла, з якога боку можна падыйсці да Захара з такой кнігай. А калі ён нарэшце стаў вучыцца чытаць (у першым класе 😏), то “Свет літар” быў яму ўжо не надта цікавы.
✨ Іншая справа – Івонка. Літары – любыя! – выклікаюць у яе захапленне, яна любіць песенькі пра АВС, майкі і світшоты з надпісамі і любыя выявы літар. Таму кніжку мы цяпер чытаем перад сном, шукаем на карцінках словы, якія ёсць у тэкстах.
📝 На кожную літару тут ёсць малюнак і гісторыя, дзе шмат словаў, якія на гэтую літару пачынаюцца альбо ўтрымліваюць яе. Малюнак адпавядае тэксту: усе словы на тую літару, што ёсць у тэксце, можна знайсці і на карцінцы (яны пазначаны колерам).
🎨 Ілюстрацыі яркія, на іх класныя персанажы, пераважна – з жывёльнага свету, але ёсць і людзі. Тэкст – не без іроніі, але яна ледзь заўважная і, як мне падаецца, больш для бацькоў, чым для дзяцей. Сюжэты бываюць нечаканыя, і мне гэта таксама вельмі падабаецца.
🅰️ У тэксце колерам пазначаная тая літара, якой прысвечана старонка. І пазначаны націскныя галосныя. Чытаць зручна. Тэксты нескладаныя, але і не прымітыўныя. Ёсць розныя цікавыя слоўцы. І слоўнічак напрыканцы.
❤️ Карацей, суцэльная радасць, калі чытаць з дзеткамі, якія цікавяцца літарамі. Добра, што ў мяне ёсць Івонка, інакш бы і не даведалася, як яно працуе на справе 😅