Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Вольга Гапеева

Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Вольга ГапееваКніга атрымала другое месца ў прэміі Гедройца-22 «за чароўнае запрашэнне чытача ў свет чалавечай годнасці, пералівістых думак і абэртонаў».

—————-

Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.

З анатацыі

Адна з найцудоўнейшых кніг, якія я прачытала ў апошні час. Ад складанага сюжэту, які прымушае ўвесь час думаць і падвяргаць свае думкі сумневам, да падабраных словаў і выразаў. Я ў захапленні. Я радая, што нарэшце знайшла такую аўтарку, як Вольгу Гапееву. Яе гульня з мовай і кампазіцыяй спадзяюся стане маім прыкладам у будучыні.

Valiantsina

Спачатку кніжка чыталася цяжкавата. Нейкая жанчына-сейсмолаг прызжае у Японію на канферэнцыю ці на нейкае іншае мерапрыемства. Там яна сустракае новую сяброўку. Спачатку свядомасць старанна чапляецца за сюжэт, каб не згубіць гэтую вельмі нязначную сцежку сюжэту.

Толькі бліжэй да сярэдзіны я для сябе прыйшоў да высновы, што сюжэт у гэтай кніжцы для мяне не настолькі важны і цікавы. Важней для мяне былі думкі галоўных герояў. Многія думкі адгукаліся ў мяне ўнутры вельмі прыемнай цеплынёю. Асабліва апошняя частка. Быццам бехераўкі выпіў.

*****

Слабасць мая ў стоме, яна цягне мяне да сябе ў ложак, дзе мы гадзінамі глядзім адна на адну.

Sasha Evsyuchenya

Пакінуць адказ