Нячысты Мінск (зборнік, Пісьменнікі шуфлядкі)

Нячысты Мінск (зборнік, Пісьменнікі шуфлядкі)👻 “Нячысты Мінск” – гэта захапляльны збор фантастычных і містычных апавяданняў ад сучасных беларускіх аўтараў пра сталіцу нашай краіны – Мінск.

👉🏻 Кожны з пісьменнікаў прыўносіць свой унікальны стыль і свае погляды на свет звышнатуральнага, што робіць кожнае апавяданне цікавым па-свойму. 👍🏻

💁🏻‍♂️ Сапраўды гэта і ёсць самае моцнае ў кнізе. Праз разнастайнасць стыляў і падыходаў да тэмы мы можам дакрануцца да розных бакоў містыкі ад самага жудаснага да дзіўнага і недзе нават камічнага.

Атрымліваецца, “Нячысты Мінск” – добры выбар для аматараў фэнтэзі і містыкі, асабліва калі вы яшчэ маеце небагата часу на чытанне 👍🏻

Калі жадаеце зазірнуць на звычныя лакацыі праз шкельца цудоўнагая, то вам дакладна сюды 🖤

✍🏻 Але збор ёсць збор, і табе ўсё адно некаторыя апавяданні залятаюць менш, чым іншыя. Магчыма, тэма не твая, стыль не твой, настрой не твой і іншае штосьці не тваё. І як бы ні намагаліся аўтары менавіта ў твае “кропкі” трапіць, захапіць цябе, не ва ўсіх гэта атрымліваецца, ды і не павінна. І ў выніку гэта будзе ўсё роўна нешта сярэдненькае, нешта кшталту “не ваў, але і не блага.” 😅

Галоўнае, што ты атрымліваеш ад збору роўненька тое, чаго ад яго і чакаеш: містыку, атмасферу, Мінск, знаёмыя лакацыі, цікавыя апавяданні. Таму стаўлю свае 4.5/5 ⭐

serg_by_books

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме