Надзея Ясмінска – наш сёмы лаўрэат

І сёмай прэміяй стала слімачка Надзея (Ізабэлла ІІІ-я) , LXIV-я прадстаўніца слыннага роду.

Выбар нашага чарговага лаўрэата не быў складаным – Надзея Ясмінска, самая абаяльная казачніца Беларусі, безумоўна была вартая нашага ганараваная. За адданасць беларускай казцы, за стварэнне цудоўных казачных (і не толькі казачных)  гісторый, асновай якіх стае дабрыня і любоў.

Як і папярэдняя, цырымонія праходзіла ў гасціннай сядзібе “Добрае дрэва”, дзе удзельнікаў і гасцей імпрэзы чакалі гарбата і кава, а пасля – неверагодна смачны гарачы булён ды сапраўдная беларуская піца – на дражджавым цесце, са шкварачкамі і грыбамі…

Мы размаўлялі пра казкі, даведаліся пра сакрэты творчасці спадарыні Надзеі – зазірнулі трошачкі ў “кухню” пісьменніцы), слухалі казкі і песні ў выкананні Алеся Камоцкага. І доўга не хацелася разыходзіцца…

Было і трошкі новага ў фармаце: акрамя прэміяльнага Слімака Надзея Ясмінска атрымала і кубак ручной работы майстрыхі Мар’і Разлічваем на доўгае супрацоўніцтва)

Надзея Ясмінска – наш сёмы лаўрэат   

А цяпер – жывём далей. Чытаем і адкрываем новых аўтараў мастацкіх і крытычных тэкстаў і новыя беларускія кнігі.

А слімакі будуць нараджацца)

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме