Майстар і Маргарыта. Міхаіл Булгакаў (Павел Касцюкевіч)

Майстар і Маргарыта. Міхаіл Булгакаў (Павел Касцюкевіч)

А ў нас для вас… Тое, што ў прадстаўленні патрэбы не мае.

Так. І вочы вас не падманваюць. Гэта легендарны, культавы “Майстар і Маргарыта” па-беларуску. І калі нейкім загадкавым чынам… ну ці проста ў сілу ўзросту (зумеры, прывітаначкі!)) вы незнаёмыя з гэтым шэдэўрам, цяпер есць магчымасць выправіць гэтую адназначную недарэчнасць на мове, якую мы тут усе  любім, шануем і… якой амаль не карыстаемся 😅

Для тых жа, хто знаёмы з “МіМ” на мове арыгінала, але гэта было даўно і няпраўда – цудоўная нагода асвяжыць твор у памяці і, натуральна ж, адкрыць яго для сябе наноў з вышыні пражытых гадоў і ужо зусім іншага узроўню досведу і разумення законаў існавання света.

Нуі, мяркуем, нікому не трэба казаць, што для падарунка гэта – цудоўны варыянт

P.S.

Для разумнікаў, якія “няма чаго рускую літаратуру перакладаць, бо яна расейская” – адразу дарожка ў лес. Мы тут пра літаратуру і мастацтва. А, ўрэшце, тое, што шэдэўр перакладзены і на нашу мову – нагода яго (пера-)чытаць, а не бухцець пра засіллі іншаземнай культуры ў нашым інфаполі, ага?

Cudoǔnia


Дзеянне рамана Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта» адбываецца ў горадзе Маскве 1930-х, у горадзе Ерушалаіме пачатку новай эры, а таксама на зямлі, нябёсах і ў апраметнай адначасова.

Гэта эксцэнтрычны раман-скандал, дзе камічнае і трагічнае, штодзённае і звышнатуральнае мяшаюцца ў роўнай прапорцыі, у межах аднаго эпізоду ці нават аднаго сказа. Гэта філасофскі раман, дзе ў парадаксальнай манеры высвятляюцца стасункі Дабра! Зла, а канфлікт творцы і ўладаў вырашаецца на самым высокім узроўні.

Па-беларуску раман выходзіць у новым перакладзе Паўла Касцюкевіча.

З анатацыі

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме