Людміла Рублеўская – восьмы лаўрэат прэміі “Добры Слімак”

І для нас саміх гэта было надзвычай пачэсна – сустракаць майстра слова такога ўзроўню і ўручаць ёй наш незвычайны прыз.

За любоў да Беларусі, да яе гісторыі, да яе людзей – так гучалі, калі іх выкласці ў некалькі кароткіх словах, прычына і падстава нашага выбару. І ў гэтай любові – жыццё, і гэтай любоўю трымаецца і мацуецца майстэрства пісьменніцы (і паэткі) Людмілы Рублеўскай, яе творчасць і яе вера ў Беларусь.

Магчыма, калі мы вырасцем вялікімі і станем зарабляць многа-многа грошай, наша прэмія дапоўніцца матэрыяльным складнікам у выглядзе мяшэчка з залатымі дукатамі… А пакуль прэмія – наша шчырая ўдзячнасць творцам за іх плённую і выбітную працу на карысць беларускай літаратуры.

Людміла Рублеўская – восьмы лаўрэат прэміі “Добры Слімак”

Людміла Рублеўская – восьмы лаўрэат прэміі “Добры Слімак”   

А яшчэ спадарыні Людміле мы ўручылі невялікую “даважку” да “Добрага Слімака” (будзем спадзявацца – ужо традыцыйную) ў выглядзе кубка для кавы (але можна піць і гарбату) ручной работы маладой таленавітай майстрыхі Мар’і.

…Было традыцыйнае для “сур’ёзных” прэмій выступленне лаўрэата пасля ўзнагароджвання, было невялікае інтэрв’ю потым. І мы гаварылі пра асабісты творчы працэс і пра літаратуру ўвогуле, пра тое, ці трэба яна сёння – літаратура як частка культура, а не як бізнес-прект, і навошта аўтары ўвогуле пішуць ды яшчэ на беларускай мове…

І адказ на апошняе пытанне пачуўся быццам бы просты і ціхі: “Таму што іначай не могуць”…

 

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме

Пакінуць адказ

Сачыце за абнаўленнямі ў Тэлеграме