джон дулько на тым свеце. Андрэй Дудко

Андрэя Дудко "джон дулько на тым свеце (абвяшчае гулагу джыхад)"Мне пашанцавала і я патрапіў у пастку😇
Размова пра кнігу Андрэя Дудко “джон дулько на тым свеце (абвяшчае гулагу джыхад)”
Калі мы абменьваліся з аўтарам кніжкамі👋🤓, то цягам размовы закранулі немажлівасць у цяперашняй літаратурнай прасторы падаць разумны 🧠 пафасны тэкст без таго каб цябе не павадзілі па ім пысай постмадэрныя.
І вось у мяне ў руках 🤲 маленькая кніжыца… прыкладна ў тым жа фармаце, што і першае выданне паэмы “Васілій Цёркін на том свеце” Твардоўскага. Старонкі пераліваюцца стракатымі смайлікамі на драбінах радкоў👩‍🔧🤣🤡 , весела і ярка проста як на дыскатэцы. Ну думаю, хораша, давай аўтар пагуляемся 🤸 раскачагарвай сваю літара/турку… А аўтар узяў ды памёр 💀☠️💀 на самых першых старонках. Але ж, думаю, нічога… і гэта праходзілі. Хай сабе ў 10 разоў меней, але таксама бартаў чытаем 🧐🧐🧐. Давай… сып з горкай 🏔 свае алюзіі я не горды, нічога, што не ўсё пазнаю, нічога што пачуваюся шэрым засцянковым дзевяціпавярховікам з роднай Масюкоўшчыны. Давай, паказвай, які ты разумны…
А яшчэ жартуй пра вусікі Гітлера, п’янога Езуса і звярушку 🙀 Карла Маркса… толькі вось сярод гэтай стракатні раз… і мільганула нешта сапраўднае, нават жарцікі не прыхавалі – шчымлівае, непадробнае – сябры 👬👬👬, радзіма🏡🏡🏡. А потым раз і актуалачка , падаспела😈👺🧟‍♀️🧟‍♀️🧟🧟‍♂️… толькі без галімай📺📻🤮 злабадзённай публіцыстыкі, а пра вечнае👨‍👩‍👧‍👦.
І вось ты разумееш, што смактулька 🍭, якую табе падарыў высокі дзядзя / дада 😎 з нечаканай начынкай… балючай і пранізлівай, як біблейская казань✝️🛐. Быў бы бацькам рымскім, нягледзечы на прапаганду алкаголя і мацюкі, раздаваў бы “джона булько…” у прыходах пасля службы, бо занадта ж класны “(ах…енны) чувак ісус” у яго атрымаўся – і гэта не жарт 🌍❤️‍🩹. Няхай сабе кніжыца і не пра хрысціянства…
На якія хітрыкі толькі не пойдзеш 👳‍♀️✍️, каб мець магчымасць прамовіць самыя простыя рэчы і табе за гэта нічога не было🤣🤣🤣.
Кніжыцу дачытваў на аўтобусным 🚍 прыпынку пад ліхтаром 🔦… бо не хацелася перарываць уражанне.
Знайсці апакалептычную паэму ў прозе будзе цяжкавата (у аўтара 😀? / электронка💻📱?) – але, калі здарыцца магчымасць, то раю пазнаёміцца☝️.
Сачыць, за тым што робіць Дудко цікава… то няхай і далей ладуе свой джэгернаўт і рушыць не азіраючыся па бакох сваёй дарогай.
З.Ы. Рады, што Андрэй пачаў пісАць на беларускай мове…

Пакінуць адказ